Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

Дарагія навучэнцы і студэнты, педагогі і выкладчыкі, шаноўныя бацькі!

Опубликовано: 01.09.2020

Паважаныя калегі!

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні са святам – Днём ведаў!

Першае верасня – асаблівае свята, якое блізка ўсім: хто вучыўся, вучыцца і вучыць! Мы – удзельнікі адукацыйнага працэсу – з нецярпеннем і хваляваннем чакаем гэты дзень.

Асабліва радасны ён для тысяч першакласнікаў, якія сёння, 1 верасня, упершыню пераступяць школьны парог, пачнуць разам са сваімі настаўнікамі захапляльны і насычаны шлях у краіну ведаў.

З вялікім хваляваннем упершыню войдуць у класы маладыя настаўнікі. Для іх пачнецца вельмі адказны перыяд ў жыцці – станаўленне ў прафесіі. Упэўнены, вы справіцеся з гэтай няпростай задачай – вучыць, ствараць, выхоўваць!

Чарговым этапам у прафесійнай дзейнасці стане новы навучальны год і для вялікай колькасці настаўнікаў. Ваша адданасць педагагічнай працы, высокі ўзровень майстэрства, павага і любоў да дзяцей стануць годным прыкладам не толькі для вучняў, але і для іх бацькоў.

Невыпадкова ў Год малой радзімы першы ўрок пройдзе пад назвай “Я вырас тут і край мне гэты дарагі”. Любоў да роднага краю, значэнне малой радзімы ў жыцця кожнага чалавека – не простыя словы, а тое, што выклікае ў нас пачуццё гонару за сваю краіну, выхоўвае сапраўнымі грамадзянамі. 

Жадаю, каб новы навучальны год прынёс кожнаму з нас толькі радасныя моманты прафесійных перамог. Для гэтага нам усім трэба быць цярплівымі, напаўняць кожны дзень стваральнай працай.

Працавітасці і настойлівасці навучэнцам і студэнтам! Настаўнікам поспехаў у штодзённай працы! Неабыякавасці да выхавання і вучобы сваіх дзяцей хочацца пажадаць таксама бацькам.

Усе мы разам робім агульную справу — працуем дзеля будучыні роднай Беларусі!

Ігар КАРПЕНКА,

міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пресс-центр Министерства образования.
Вернуться к списку новостей