Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

У Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства прайшла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя

Опубликовано: 09.12.2019

выступление.jpg

Тэма канферэнцыі - «Краязнаўчыя даследаванні як сродак далучэння навучэнцаў да пошукава-даследчай дзейнасці». Больш за 25 тысяч навучэнцаў устаноў адукацыі Беларусі далучана да краязнаўчага руху. На працягу года юныя краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны ўдзельнічалі ў экспедыцыях, паходах і экскурсіях, адкрывалі і даследавалі новыя факты і знаходкі, звязаныя з гісторыяй, культурай, прыродай і эканомікай малой радзімы, працавалі ў архівах і музеях.
Падрыхтаваныя навучэнцамі матэрыялы прайшлі сур’ёзны адбор на раённых і абласных этапах. Больш за 70 работ было прадстаўлена на рэспубліканскі этап конкурсу «Скарбонка краязнаўчых знаходак». Па выніках ацэнкі журы было адабрана 40 лепшых праектаў, якія былі абаронены навучэнцамі ў рамках канферэнцыі.
6 снежня адбылася ўрачыстая цэрымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў конкурсу. Па выніках ацэнкі рэспубліканскага журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Нацыяльнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, дыпломамі I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны:
Аляксееў Дзмітрый, навучэнец ДУДА «Чэрыкаўскі цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій» Магілёўскай вобласці;
Тухта Яраслаў, навучэнец ДУА «Слабадская яслі-сад – сярэдняя школа Лепельскага раёна» Віцебскай вобласці;
Ліханаў Міхаіл, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Ліды» Гродзенскай вобласці;
Малько Ігнат, навучэнец ДУА «Нарацкая сярэдняя школа № 2» Мінскай вобласці;
Мінгелевіч Анастасія, навучэнка ДУА «Навучальна-педагагічны комлекс Забалацкія яслі-сад – сярэдняя школа» Гродзенскай вобласці;
Шайнюк Мікіта, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Нароўлі» Гомельскай вобласці.

Падрабязней азнаёміцца з вынікамі конкурсу можна на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства https://rcek.by/.

Пресс-центр Министерства образования.
Вернуться к списку новостей