Государственный герб Республики Беларусь


Министерство образования
Республики Беларусь


Образование во имя будущего страны

Міністэрства адукацыі ўзнагародзіла лепшых прадстаўнікоў галіны

Опубликовано: 03.03.2022

Калегія Міністэрства адукацыі На калегіі Міністэрства адукацыі былі падведзены вынікі ведамства за 2021 год і абмяркаваны задачы на 2022 год.

Па выніках работы сістэмы адукацыі за 2021 год узнагароджаны:

Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і пераходзячым сімвалам якасці ”Лепшы ў адукацыі“

Калегія Міністэрства адукацыі 1. У намінацыі ”Лепшае структурнае падраздзяленне абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі“

Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама

2. У намінацыі ”Лепшае структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі“

упраўленне па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска

3. У намінацыі ”Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі“

калектыў дзяржаўнай установы адукацыі ”Яслі-сад № 110 г.Віцебска“

4. У намінацыі ”Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, якая размешчана ў гарадской мясцовасці“

калектыў дзяржаўнай установы адукацыі ”Гімназія № 14 г.Гомеля“

5. У намінацыі ”Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, якая размешчана ў сельскай мясцовасці“

калектыў дзяржаўнай установы адукацыі ”Жамчужненская сярэдняя школа“ Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

6. У намінацыі ”Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыі“

калектыў дзяржаўнай установы адукацыі ”Слуцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі“

7. У намінацыі ”За выніковую работу па забеспячэнні якасці атрымання дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі“

калектыў дзяржаўнай установы адукацыі ”Светлагорскі эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі“

8. У намінацыі ”За лепшую работу па забеспячэнні якасці падрыхтоўкі кадраў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у адпаведнасці з запатрабаваннямі арганізацый“

калектыў установы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж“

9. У намінацыі ”За лепшую работу па забеспячэнні якасці падрыхтоўкі кадраў з прафесіянальна-тэхнічнай адукацыяй у адпаведнасці з запатрабаваннямі арганізацый“

калектыў установы адукацыі ”Гродзенскі дзяржаўны прафесіянальны тэхналагічны каледж“

10. У намінацыі ”За эфектыўную работу па падрыхтоўцы спецыялістаў для эканомікі і сацыяльнай сферы“

калектыў установы адукацыі ”Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова“

11. У намінацыі ”За дасягненні ў развіцці навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці“

         калектыў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта

12. У намінацыі ”За значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі“

         Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.

Віншуем усіх з узнагародамі і жадаем прадстаўнікам педагагічнай грамадскасці новых поспехаў і высокіх дасягненняў!

Пресс-центр Министерства образования.
Вернуться к списку новостей