Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

Калi збiраецца каманда прафесiяналаў - iнавацыйныя iдэi ўвасабляюцца ў жыцце

Опубликовано: 22.01.2021

БНТУ

Сёння на базе БНТУ адбылося рабочае пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі. Напярэдадні Дня беларускай навукі прадстаўнікі ўніверсітэтаў падвялі вынікі работы за 2020 год і абмеркавалі планы на будучыню.

У БНТУ ўдзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з адукацыйна-навукова-інавацыйным комплексам на базе вопытнага завода “Палітэхнік”. Там маладыя даследчыкі ўбачылі, як інавацыйныя ідэі ўвасабляюцца ў жыццё і як многа можна зрабіць, калі збіраецца каманда прафесіяналаў. Адной з тэм для абмеркавання стала кааперацыя ўніверсітэтаў на аснове сумесных даследаванняў і распрацовак.

БНТУ

У пасяджэнні Савета маладых вучоных прыняла ўдзел першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава.

Галіна СІДАРОВІЧ для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі
Вернуться к списку новостей