Государственный герб Республики Беларусь

Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны
Опубликовано: 27.10.2017

DSC_3313.jpg

Рэсурсныя цэнтры Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа імя акадэміка М.С.Высоцкага і Каледжа сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі наведалі Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы чатырох дзяржаў. Госці з Кубы, Эквадора, Індыі і Венесуэлы сталі ўдзельнікамі першага экспартнаарыентаванага азнаямляльнага мерапрыемства, арганізаванага па ініцыятыве Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Міністр адукацыі Беларусі Ігар Васільевіч Карпенка ў размове з гасцямі і патэнцыяльнымі партнёрамі ў галіне новага віду экспарту адукацыйных паслуг асабліва падкрэсліў, што прадстаўленыя для азнаямлення рэсурсныя цэнтры толькі прыклад. Выбіраць жа можна з вельмі многіх напрамкаў, праграм, метадычных распрацовак, якімі валодае Беларусь. У краіне, па словах рэктара РІПА Валерыя Мікалаевіча Галубоўскага, 40 рэсурсных цэнтраў розных галінах эканомікі і яшчэ 17 — за мяжой, 15 з іх у Казахстане, такім чынам вопыт у рамках СНД назапашаны багаты.
Што ўбачылі і што пачулі ў рэсурсных цэнтрах тэхнічных каледжаў сталіцы Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Рэспублікі Куба Херарда Суарэс Альварэс, Рэспублікі Індыя Саксена Панкадж, Рэспублікі Эквадор Карлас Умберта Ларэа Давіла і Баліварыянскай Рэспублікі Венесэула Хасэ Хаакін Багіяна Пярычы? Галоўнае — паспяхова дзеючую сістэму падрыхтоўкі рабочых і інжынерных кадраў, заснаваную на сучасных тэхналогіях, адмысловых уласных метадычных распрацоўках, добрай матэрыяльна-тэхнічнай базе і, безумоўна, крэатыўных педагагічных кадрах, зацікаўленых у падрыхтоўцы высокапрафесійных спецыялістаў.
Так, дырэктар аўтамеханічнага каледжа Валерый Рыгоравіч Кірыленка расказаў гасцям пра ўдзел і перамогі навучэнцаў у Нацыянальным конкурсе WorldSkills Belarus, іншых конкурсах, удзел у Сусветным чэмпіянаце рабочых прафесій. За час свайго існавання каледж выпусціў больш за 24 тысячы кваліфікаваных спецыялістаў, у тым ліку будучых кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў, навукоўцаў, нават першы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла В.А.Гурыновіч у свой час закончыў гэты каледж. Сёння тут 1630 навучэнцаў.
DSC_3401.jpg

Але галоўнай мэтай візіту, зразумела, быў рэсурсны цэнтр каледжа, з якім гасцей азнаёмілі міжнародныя эксперты руху WorldSkills Алег Царук і Канстацін Шайтар. Цэнтр уключае 5 вучэбных аб’ектаў: кабінеты і лабараторыі. Ён аснашчаны мультымедыйнай тэхнікай, выхадам ў інтэрнэт, тут створаны лабараторыя па вывучэнні электронных сістэм, практычная лабараторыі па дыягностыцы бензінавых рухавікоў, паліўнай апаратуры. Ноу-хау для навучальных устаноў краіны — гэта магчымасць для навучэнцаў атрымліваць веды з дапамогай падоўжанага рэзрэзу электрамабіля Nissan і сучаснага дыягнастычнага і іншага абсталявання, якое ёсць у каледжы.
DSC_3345.jpg

Рэсурсны цэнтр, дарэчы, рыхтуе не толькі навучэнцаў аўтамеханічнага каледжа імя акадэміка М.С.Высоцкага. Тут знаёмяцца з тэорыяй і набываць практычныя навыкі маладыя людзі з іншых каледжаў, устаноў вышэйшай адукацыі тэхнічнага профілю, супрацоўнікі прадпрыемстваў, нават навучэнцы старэйшых классаў, бо няма сэнсу распыльваць дарагое абасталяванне па розных навучальных установах.
Тое ж адносіцца да Каледжа сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе РІПА. У рэсурсным цэнтры гэтай установы таксама сучаснае абсталяванне, унікальныя метадычныя распрацоўкі, што асабліва вылучае беларускія цэнтры нават ў параўнанні з падобнымі ўстановамі ў Заходняй Еўропе. Рэсурсны цэнтр гэтага каледжа таксама мае магчымасць навучаць моладзь практычным уменням з дапамогай аўтамабіля ў разрэзе, іншага высокатэхналагічнага абсталявання, напрыклад, па металаапрапрацоўцы, у чым і пераканаліся замежныя госці.
DSC_3372.jpg

Не менш важна і тое, што беларускі бок прапаноўвае суправаджаць увесь працэс распрацоўкай планаў, метадычным забеспячэннем і навучаннем педагогаў, якія потым вернуцца ў свае краіны, каб працаваць у нацыянальных рэсурсных цэнтрах. Акрамя таго, гасцей запэўнілі, што навучанне з дапамогай камп’ютарных праграм разлічана і на пачаткоўцаў, якія пакуль не валодаюць нават элементарнымі прафесійнымі ведамі, і на падрыхтаваных спецыялістаў, якія працягваюць навучанне. Так, у каледжы РІПА паспяхова набывалі практычныя навыкі бакалаўры з Нігерыі. І сертыфікаты выпускнікі цэнтраў могуць атрымліваць не толькі беларускія, а і замежныя, напрыклад, вытворцы НААS, іншых.
DSC_3411.jpg

Прынамсі, такая экспартаарыентаваная палітыка Міністэрства адукацыі ўжо дае пэўны плён. Плануецца, што з дапамогай беларускага боку ў хуткім часе будзе адкрыты рэсурсны цэнтр у індыйскім штаце Пенджаб. Спадзяёмся, ён стане толькі першай ластаўка ў галіне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Думкі запрошаных гасцей на гэты конт выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Хасэ Хаакін Багіяна Пярычы. Ён заўважыў, што госці артымалі шмат цікавай інфармацыі па розных узроўнях навучання і розных галінах эканомікі, якую неабходна абдумаць і прыняць рашэнні, зыходзячы з інтарэсаў сваіх краін.

Марына Хідджаз для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі. Фота Алега Ігнатовіча.
Вернуться к списку новостей