Государственный герб Республики Беларусь




Министерство образования
Республики Беларусь


Образование во имя будущего страны


Дзённік VI з’езда настаўнікаў і работнікаў адукацыі дзяржаў СНД

Опубликовано: 29.10.2021

p09-16-16.jpg

З 27 па 30 кастрычніка ў Душанбэ (Таджыкістан) праходзіць VI з’езд настаўнікаў і работнікаў адукацыі дзяржаў — удзельніц СНД. У ім прымаюць удзел прадстаўнікі з Арменіі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і, канешне, нашы калегі з Беларусі.

***

    Намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Кадлубай падвёў вынікі першага дня VI з’езда настаўнікаў і работнікаў адукацыі дзяржаў — удзельніц СНД, які праходзіць у Душанбэ.

Кадлубай.jpg

“На пляцоўках з’езда мы правялі шэраг сустрэч з калегамі з Казахстана, Арменіі, Узбекістана, Кіргізстана. Намецілі шляхі па супрацоўніцтву ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама аздараўлення дзяцей і падлеткаў.

Трэба адзначыць, што з 2015 года ўсе краіны СНД удзельнічалі ў аздараўленчых праграмах Нацыянальнага дзіцячага цэнтра “Зубраня”. Усе выдатна ведаюць яго і, нягледзячы на тое, што пандэмія ўнесла пэўныя карэктывы, гатовы аднавіць супрацоўніцтва.

Гэта добры задзел, бо нашы дзеці павінны узаемадзейнічаць. Калі была адзіная дзяржава — Савецкі Саюз, было шмат сумесных мерапрыемстваў для моладзі, саюзныя будоўлі, на якіх прадстаўнікі розных рэспублік знаёміліся, усталёўвалі цёплыя сяброўскія сувязі. Узнікала ўзаемаразуменне, павага да розных культур. Нашы цяперашнія праграмы таксама дазваляюць выбудоўваць падобныя адносіны, але ў іншым фармаце”.

Таксама ў Аляксандра Кадлубая была рабочая сустрэча з паслом Беларусі ў Таджыкістане Віктарам Дзенісенкам. На сёння запланаваны візіт у Камітэт па справах моладзі, па пытаннях маладзёжнага супрацоўніцтва.

***

У рамках VI з’езда настаўнікаў і работнікаў адукацыі дзяржаў — удзельніц СНД рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Валерый Галубоўскі правёў шэраг дзелавых сустрэч. Інстытут даўно і плённа супрацоўнічае з установамі прафесійнай адукацыі Таджыкістана. Падчас цяперашняга візіту адбылася сустрэча з кіраўнікамі партнёрскіх устаноў. Разам з таджыкскімі калегамі абмеркавалі павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку работнікаў прафесійнай адукацыі; распрацоўку і рэалізацыю сумесных мерапрыемстваў, даследчых праектаў; прымяненне дыстанцыйных тэхналогій пры рэалізацыі адукацыйных праграм у галіне павышэння кваліфікацыі.

***

Як паведаміла саветнік дэпартамента гуманітарнага супрацоўніцтва, агульнапалітычных і сацыяльных праблем Выканаўчага камітэта СНД Галіна Казак, прынята рашэнне наступны, VII З’езд настаўнікаў і работнікаў адукацыі дзяржаў СНД, правесці ў 2022 годзе ў Казахстане. Яго тэма — “Адукацыя Садружнасці Незалежных Дзяржаў у новай рэальнасці і трансфармацыя адукацыйнага працэсу ў постпандэмійны перыяд”. Са слоў дэлегатаў з Казахстана, ужо вядома, што педагогаў краін Садружнасці прыме сталіца Нурсултан.

Пресс-центр Министерства образования.
Вернуться к списку новостей