Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

Дзіцячы тэхнапарк для самых здольных

Опубликовано: 27.03.2019

2.jpg

У аўторак на базе Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці прайшло пасяджэнне грамадска-кансультацыйнага савета па пытаннях адукацыі. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў былі пытанні дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў сферы высокіх тэхналогій. Акрамя таго, начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч прадставіў праект “Дзіцячы тэхнапарк”.
3.jpg

База Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці была выбрана невыпадкова. Мяркуецца, што цэнтр увойдзе ў склад Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Як адзначыў дырэктар цэнтра Сяргей Сачко, іх установа адукацыі забяспечвае кіраўнічую, метадычную і арганізатарскую функцыі, а таксама правядзенне рэспубліканскіх мерапрыемстваў, акцый з непасрэдным удзелам дзяцей і моладзі рэспублікі. Установа адукацыі выконвае каардынуючую функцыю ў пытаннях павышэння якасці дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, стварае арганізацыйна-метадычныя ўмовы для развіцця па тэхнічным, спартыўна-тэхнічным, прыродазнаўча-матэматычным і іншых профілях дзейнасці.
У 2018/19 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі функцыянуе 184 аб'яднанні па розных напрамках спартыўна-тэхнічнага мадэлiравання, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай творчасці, інфармацыйных тэхналогій, вынаходніцтва і рацыяналізатарства. Аб'яднанні па інтарэсах з'яўляюцца своеасаблівымі эксперыментальнымі метадычнымі лабараторыямі, у якіх апрабіруюцца актуальныя методыкі навучання і выхавання з наступным укараненнем іх у практыку работы ўстаноў адукацыі рэспублікі. Тут атрымалі развіццё такія новыя кірункі як робататэхніка, пратаціпіраванне, нейракіраванне, інжынерны дызайн, сістэмнае адміністраванне, віртуальная і дапоўненая рэальнасць і іншыя, сетка якіх у 2019 навучальным годзе значна пашырана. Акрамя таго, каардынатарам руху JuniorSkills Belarus з'яўляецца Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці.
“Дзіцячы тэхнапарк” — гэта новы ўзровень у развіцці інтэлектуальных здольнасцей школьнікаў. Гэта ўстанова адукацыі новага тыпу, якая будзе развіваць таленты, матываваць адораных дзяцей і падлеткаў у сферы тэхнічнай творчасці, тэхнікі і тэхналогій. Ідэя стварэння дзіцячага тэхнапарка з’явілася на другім з’ездзе вучоных і была падтрымана кіраўніком дзяржавы. У выніку было прынята рашэнне аб стварэнні Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку і на сёння падрыхтаваны праект Указа кіраўніка дзяржавы.
Мэтай стварэння такой установы з’яўляецца ўдасканаленне сістэмы работы з адоранымі дзецьмі і моладдзю па прарыўных накірунках эканомікі будучыні. Сярод задач — фарміраванне ў моладзі ўстойлівай матывацыі да выбару будучай прафесіі, звязанай з навуковай дзейнасцю або працай у высокатэхналагічных галінах эканомікі краіны, прапаганда інавацыйнай і наватарскай дзейнасці, ранняя прафесіянальная арыентацыя навучэнцаў агульнай сярэдняй адукацыі.
IMG_4324.jpg

Плануецца, што навучанне ў дзіцячым тэхнапарку будзе ажыццяўляцца па новай апераджальнай адукацыйнай праграме. Рэалізацыя гэтай праграмы прадугледжвае 11 профіляў з адпаведнымі лабараторыямі: інфарматыка і камп’ютарныя тэхналогіі, архітэктурны і прамысловы дызайн, лазерная тэхніка і тэхналогіі, аэракасімічныя тэхналогіі, энергетыка будучыні, інжынерная экалогія, машыны і рухавікі, “зялёная” хімія, нанатэхналогіі, робататэхніка, біятэхналогіі.
У аснову працэса навучання пакладзены праектны метад, які накiраваны на вынік і фарміруе ўменне працаваць у камандзе.
Плануецца, што ў склад Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку ўвойдуць   Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства і Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці.

Вольга ДУБОЎСКАЯ для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі
Вернуться к списку новостей