Министерство образования Республики Беларусь

Адкрыць Кітай і паказаць Беларусь

Опубликовано: 13.03.2019

03.jpg

Сёння ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася ўрачыстая сустрэча міністра адукацыі Ігара Карпенкі з кітайскімі студэнтамі, якія маюць высокія дасягненні ў вучобе, навукова-даследчай і грамадскай дзейнасці. Мерапрыемства прайшло ў межах Года адукацыі Беларусі ў Кітаі.
Сустрэча, падчас якой міністр ўзнагародзіў маладых людзей, сабрала прадстаўнікоў многіх вышэйшых навучальных устаноў краіны. Тут прысутнічалі студэнты з БДУ, БНТУ, БДЭУ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, БДПУ імя Максіма Танка, БДУІР, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна і іншых універсітэтаў.

Даведачна
Сёння ў Беларусі атрымоўваюць адукацыю больш за тры тысячы кітайскіх студэнтаў. Беларускі бок адправіў на вучобу каля тысячы студэнтаў, і штогод колькасць акадэмічных выездаў у КНР павялічваецца на сто стажыровак.

Па словах міністра, штогод у межах беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ствараюцца сумесныя адукацыйныя праграмы, навуковыя праекты, навучальныя структуры  і лабараторыі, заключаюцца дамовы аб супрацоўніцтве і акадэмічным абмене.
— Сённяшняе мерапрыемства карысна з двух бакоў. Па-першае, гэта камунікаванне з маладымі людзьмі, магчымасць абмеркаваць перспектывы падрыхтоўкі кадраў і абмяняцца вопытам па шырокім спектры пытанняў, якія хвалююць і Беларусь, і Кітай. Па-другое, таму што прымеркавана да Года адукацыі нашай краіны ў КНР. Сімвалічна, што сустрэча са студэнтамі праходзіць у нашай галоўнай скарбонцы ведаў, — звярнуўся да прысутных Ігар Карпенка. — Напрацягу чвэрці стагоддзя нашы дыпламатычныя адносіны развіваліся і выйшлі на ўзровень даверлівых, сфарміраваны каласальны патэнцыял для двухбаковага агульнавыгаднага супрацоўніцтва, у тым ліку, у сферы адукацыі.
Ігар Васільевіч перакананы, што рэалізацыя ініцыятывы правядзення Года беларускай адукацыі у Кітаі ў поўнай ступені дапаможа рэалізаваць агульны патэнцыял кітайска-беларускага тандэму.
— Мы ставім перад сабой задачу па-новаму адкрыць для сябе Кітай, а новую сучасную Беларусь паказаць Кітаю. Здаўна вядома, што, каб пазнаёміцца з краінай, патрэбна туды прыехаць, а каб адкрыць для сябе яе сістэму адукацыі, там трэба павучыцца, — звярнуў увагу Ігар Карпенка.

Ірына ІВАШКА для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.
Вернуться к списку новостей