Государственный герб Республики Беларусь

Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

17 верасня 2022 года ў БДПУ адбылася агульнаўніверсітэцкая дыктоўка, прысвечаная Дню народнага адзінства і 110-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка, імя якога носіць наш універсітэт. 

З прывітальным словам да студэнтаў, выкладчыкаў, школьнікаў, вучняў педагагічных класаў і ўсіх, хто далучыўся да напісання дыктоўкі, звярнуліся прарэктар па навуковай рабоце, доктар педагагічных навук, прафесар Аляксандра Валянцінаўна Пазняк і дэкан філалагічнага факультэта, доктар філалагічных навук, прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак. У сваіх выступленнях яны адзначылі, што Дзень народнага адзінства сімвалізуе яднанне беларусаў, якія, захоўваючы гістарычную памяць, духоўныя і маральныя каштоўнасці нашага грамадства, ганарацца дасягненнямі краіны і ўносяць свой уклад у яе далейшае развіццё і росквіт.

01.JPG12.JPG13.jpg