Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Упраўленне развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы сістэмы адукацыі

Упраўленне ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі ажыццяўляе наступныя функцыі:

- планаванне перспектыўнага развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі;

- распараджэнне рухомай і нерухомай маёмасцю;

- узгадненне здачы ў арэнду дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Міністэрству адукацыі, плошчаў і абсталявання іншым установам адукацыі і арганізацыям міністэрстваў і ведамстваў у частцы рацыянальнага выкарыстання наяўнай маёмасці;

- фарміраванне пералікаў па фінансаванні аб’ектаў дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі, для ўключэння іх у праект Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на чарговы фінансавы год, пералікаў па капітальным рамонце будынкаў і збудаванняў;

- правядзенне арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па ахове працы і пажарнай бяспекі ў сістэме адукацыі, метадычнае кіраўніцтва адпаведнымі службамі і спецыялістамі органаў кіравання адукацыяй і дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі;

- давядзенне да дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі, дзяржаўных заданняў па: эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў, светлых нафтапрадуктаў, па долі выкарыстання мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў у балансе кацельна-пячнога паліва, зборы лому і адходаў чорных і каляровых металаў, каштоўных металаў у выглядзе лому для дзяржаўных патрэб і ажыццяўленне кантролю за ходам іх выканання.