Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь інфармуе аб тым, што ў 2017/2018 навучальным годзе да выкарыстання ў адукацыйным працэсе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будуць дапускацца дзённікі вучняў надрукаваныя паліграфічнымі прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі.
Узоры вокладак дзённікаў, узгодненых і рэкамендаваных Міністэрствам адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе:
ААТ «Брэсцкая друкарня»
ААТ «Чырвоная зорка»
ААТ «Паліграфкамбінат імя Я.Коласа»
МАУП «Барысаўская ўзбуйненая друкарня ім. 1 Мая»
РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня ім. А. Т. Непагодзіна»
ААТ «Друкарня “Перамога”»
ДАУПП «Гарадзенская друкарня»
УПП «Віцебская абласная друкарня»
УПКП «Магілёўская абласная ўзбуйненая друкарня імя Спірыдона Собаля»
ААТ «Палесдрук»
РУП «Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”»
Гэты пералік можа дапаўняцца па меры ўзгаднення паліграфічнымі прадпрыемствамі макетаў дзённікаў з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.