Аддзел спецыяльнай адукацыі з’яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Галоўнымі задачамі аддзела з’яўляюцца:
распрацоўка і забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы спецыяльнай адукацыі і сацыяльна-прававой абароны правоў і інтарэсаў асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
забеспячэнне функцыянавання і развіцця нацыянальнай сістэмы спецыяльнай адукацыі рэспублікі;
ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за функцыянаваннем сістэмы спецыяльнай адукацыі;
распрацоўка і ўкараненне нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць адносіны ў сферы спецыяльнай адукацыі і г.д.
Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі ажыццяўляе наступныя функцыі:
аналіз стану і прагноз перспектыў развіцця сістэмы спецыяльнай адукацыі, вывучэнне сусветных тэндэнцый і вызначэнне прыярытэтных напрамкаў развіцця сістэмы спецыяльнай адукацыі;