Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Аддзел кантролю, справаводства і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння

Асноўнымі задачы аддзела кантролю, справаводства і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння з’яўляюцца: 

- удзел у распрацоўцы і забеспячэнні рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі;

- удзел у распрацоўцы праектаў заканадаўчых i iншых нарматыўных прававых актаў, інструкцый і метадычных рэкамендацый па дакументацыйным забеспячэнні дзейнасці міністэрства і падпарадкаваных арганізацый;

- узаемадзеянне з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, упраўленнямі адукацыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, іншымі арганізацыямі ў рамках кампетэнцыі аддзела;

- забеспячэнне арганізацыі справаводства і архіўнай справы ў міністэрстве і каардынацыя справаводства ў дзяржаўных арганізацыях, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі (далей – падпарадкаваныя арганізацыі);

- забеспячэнне адзінага парадку работы з дакументамі, падрыхтоўкі арганізацыйна-распарадчай дакументацыі ў міністэрстве і падпарадкаваных арганізацыях у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства па справаводстве і архіўнай справе;

- забеспячэнне ўліку, апрацоўкі, захаванасці і выкарыстання ўтвораных у дзейнасці міністэрства дакументаў, афармлення спраў для здачы іх у архіў ва ўстаноўленым парадку;

- забеспячэнне кантролю за своечасовым выкананнем дакументаў у міністэрстве;

- матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці міністэрства:

- ажыццяўленне ва ўстаноўленым парадку закупкі тавараў (работ, паслуг), неабходных для дзейнасці міністэрства, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў межах каштарысу выдаткаў на чарговы фінансавы год;

- забеспячэнне заказу на выраб арганізацыйна-распарадчых дакументаў (гербавых бланкаў лістоў і агульных бланкаў), адрасных папак візітовак, фірменых папак, бланкаў рэзалюцый, канцылярскіх тавараў, кніжнай прадукцыі, паштовак, канвертаў для адпраўкі карэспандэнцыі, іх набыццё, захоўванне, улік і выдача;

- забеспячэнне паслуг па тэхнічным абслугоўванні і рамонту камп’ютарнага абсталявання, іншага абсталявання, якое выкарыстоўваецца ў міністэрстве;

- штогадовае правядзенне інвентарызацыі асноўных сродкаў, матэрыяльных каштоўнасцяў, гаспадарчых сродкаў і канцылярскіх прыладаў;

- арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

- развіццё электроннага дакументаабароту;

- узаемадзеянне з Дзяржаўнай установай «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і адміністрацыяй будынка па яго ўтрыманню;

- кантроль і забеспячэнне пытанняў аховы працы, грамадзянскай абароны ў цэнтральным апараце Мiнiстэрства адукацыi;

- кантроль за станам і арганізацыя аднаўлення (рамонту) працаздольнасці сродкаў сувязі, камп’ютарнага абсталявання і іншага абсталявання, якое выкарыстоўваецца ў міністэрстве. 

Асноўныя функцыі аддзела кантролю, справаводства і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння: 

- распрацоўвае праекты лакальных нарматыўных прававых актаў па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі аддзела;

- забяспечвае арганізацыйна-практычную работу па рэалізацыі, выкананні дэкрэтаў, дырэктыў, указаў, распараджэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, распараджэнняў Прэм’ер-міністра, інструкцый і метадычных рэкамендацый у галіне дакументавання кіраўніцкай дзейнасці;

- забяспечвае адзіны парадак працы з дакументамі ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі па справаводстве і архіўнай справе, якасную іх падрыхтоўку і выкананне іх ва ўстаноўленыя тэрміны;

- ажыццяўляе прыём, рэгістрацыю, улік, давядзенне да структурных падраздзяленняў міністэрства ўваходных дакументаў, а таксама кантроль за афармленнем выходных дакументаў і іх адпраўку, акрамя дакументаў службовай інфармацыі абмежаванага распаўсюджвання;

- ажыццяўляе рэгістрацыю, улік, афармленне ўнутраных дакументаў (пастаноў, загадаў, дакладных запісак і г.д.) і кантроль за іх выкананнем;

- ажыццяўляе кантроль за своечасовым выкананнем дакументаў у міністэрстве. Прымае меры па скарачэнні тэрмінаў іх праходжання і выканання, абагульняе і аналізуе дадзеныя аб ходзе і выніках гэтай працы;

- інфармуе кіраўніцтва міністэрства аб парушэнні тэрмінаў выканання дакументаў;

- ажыццяўляе кантроль за якаснай падрыхтоўкай дакументаў структурнымі падраздзяленнямі ў адпаведнасці з Інструкцыяй па справаводстве ў апараце Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанай загадам Міністра;

- абагульняе і аналізуе інфармацыю структурных падраздзяленняў аб ходзе выканання ўказаў, дырэктыў, дэкрэтаў, распараджэнняў, даручэнняў, пратаколаў даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

- ажыццяўляе работу па эксплуатацыі аўтаматызаванай сістэмы дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення апарату Мінадукацыі «Справа 8.10», аказвае арганізацыйна-метадычную дапамогу структурным падраздзяленням па яе практычным выкарыстанні;

- забяспечвае арганізацыю справаводства і кантролю за выкананнем дакументаў у міністэрстве з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій: Адзіная інфармацыйная сістэма кантролю за выкананнем даручэнняў кiраўнiка дзяржавы (ЕИС КВП ПРБ), сістэма кантролю за выкананнем даручэнняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, сістэма абароненай электроннай пошты органаў дзяржаўнага кіравання і сістэма міжведамаснага электроннага дакументазвароту дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь;

- праводзіць работу па забеспячэнні паэтапнай мадэрнізацыі сістэмы электроннага дакументазвароту ў міністэрстве;

- арганізуе працу структурных падраздзяленняў па рэалізацыі Пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб па выдачу даведак або іншых дакументаў;

- забяспечвае своечасовае абнаўленне інфармацыйнага стэнда, Інфармацыйна-адукацыйнага партала міністэрства аб працы на аснове заяўнага прынцыпу «Адно акно»;

- арганізуе працу па складанні наменклатуры спраў структурных падраздзяленняў і складае зводную наменклатуру спраў міністэрства;

- рыхтуе да зацвярджэння пералік дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду, якія ўтвараюцца ў працэсе дзейнасці міністэрства і падпарадкаваных арганізацый, з указаннем тэрмінаў захоўвання;

- забяспечвае (на працягу ўстаноўленых тэрмінаў) назапашванне, захоўванне, улік і выкарыстанне ўтвораных у працэсе дзейнасці міністэрства дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду і перадачу іх у ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь»;

- арганізуе працу па экспертызе каштоўнасці дакументаў і спраў, прымае ад структурных падраздзяленняў справы, закончаныя справаводствам, забяспечвае іх улік, знішчэнне, захаванасць і выкарыстанне;

- ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва працы з дакументамі ў структурных падраздзяленнях, кантралюе правільнасць фарміравання і афармлення спраў для здачы іх у архіў ва ўстаноўленым парадку;

- каардынуе дзейнасць і аказвае арганізацыйна-метадычную дапамогу падпарадкаваным міністэрству арганізацыям па пытаннях арганізацыі справаводства і архіўнай справы;

- распрацоўвае інструкцыі і метадычныя рэкамендацыі па дакументацыйным забеспячэнни дзейнасці міністэрства і падпарадкаваных арганізацый;

- аказвае кансультатыўна-метадычную дапамогу работнікам структурных падраздзяленняў міністэрства, падпарадкаваных арганізацый у працы з дакументамі, арганізуе правядзенне навучальных мерапрыемстваў па пытаннях дакументацыйнага забеспячэння асноўнай дзейнасці;

- забяспечвае капіраванне і тыражаванне службовых дакументаў;

- арганізуе па даручэнні кіраўніцтва дакументацыйнае, арганізацыйнае, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне працы калегіі міністэрства, нарад, пасяджэнняў, сустрэч і г.д .;

- забяспечвае выраб, улік, захоўванне гербавых бланкаў (агульных бланкаў і бланкаў лістоў) міністэрства, а таксама іх знішчэнне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;

- забяспечвае выраб, выкарыстанне, захоўванне i знiшчэнне пячатак і штампаў ў парадку, устаноўленым заканадаўствам;

- забяспечвае выкананне ў апараце міністэрства Агульных правілаў пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь для грамадскіх будынкаў і збудаванняў ППБ 1.04-2002, зацверджаных загадам Галоўнага дзяржаўнага інспектара Рэспублікі Беларусь па пажарным наглядзе ад 28.01.2003 № 13;

- забяспечвае ва ўстаноўленым парадку вядзенне i захаванне Кнігі заўваг і прапаноў у міністэрстве;

- ажыццяўляе матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці міністэрства;

- забяспечвае штогадовае фарміраванне праекта гадавога плана дзяржаўных закупак цэнтральным апаратам міністэрства адукацыі ў межах каштарысу на чарговы фінансавы год і пры неабходнасці падрыхтоўку прапаноў па яго карэкціроўцы на працягу фінансавага года, правядзенне іншых працэдур закупак тавараў (работ, паслуг): запыту цэнавых прапаноў, закупкі з адной крыніцы, электроннага аўкцыёну ў частцы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;

- ажыццяўляе ўлік, размеркаванне, кантроль наяўнасці і правільнасць выкарыстання работнікамі міністэрства матэрыяльна-тэхнічных сродкаў, якія знаходзяцца ў іх карыстанні;

- узаемадзейнічае з Дзяржаўнай установай «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, прадпрыемствамі, аб’яднаннямі, іншымі арганізацыямі рэспублікі па пытаннях, якія забяспечваюць дзейнасць цэнтральнага апарату міністэрства;

- арганізуе бягучы рамонт у арандаваных памяшканнях Дзяржаўнай установы «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у межах выдзеленых сродкаў;

- уносіць прапановы па размяшчэнні работнікаў цэнтральнага апарату міністэрства ў займаемых арандаваных памяшканнях Дзяржаўнай установы «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аб месцы знаходжання «гарачай лініі» Мінадукацыі;

- арганізоўвае прыём, захоўванне i выдачу матэрыяльна-тэхнічных сродкаў, падарункаў і іншых таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, праводзіць работу па іх ўліку;

- кантралюе правільнасць выкарыстання памяшканняў, пытанні энергазберажэння, захаванасць матэрыяльна-тэхнічных сродкаў;

- ажыццяўляе інструктаж работнікаў міністэрства аб парадку дзеянняў пры выкананні абавязкаў падчас дзяжурства ў выхадныя і святочныя дні;

- ажыццяўляе кантроль за працай сістэм энергазберажэння, сувязі, ацяплення і іншых камунальных сістэм і інфармуе работнікаў Дзяржаўнай установы «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб выяўленні прыкмет аварыйнага стану;

- прымае ўдзел у арганізацыі мерапрыемстваў, якія праводзяцца пад кіраўніцтвам Міністра адукацыі і яго намеснікаў;

- ажыццяўляе іншыя функцыі па рэалізацыі задач, прадугледжаных гэтым Палажэннем.