Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Пра сістэму дашкольнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь

Дашкольная адукацыя – узровень асноўнай адукацыi, накіраваны на рознабаковае развіццё асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту (да 6 гадоў) у адпаведнасці з яго узроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, набыццё ім сацыяльнага вопыту.

Дасягнуты ўзровень ахопу дзяцей дашкольнымі ўстановамі з’яўляецца адным з самых высокіх сярод краін СНД. Забяспечаны поўны ахоп дзяцей пяцігадовага ўзросту падрыхтоўкай да школы.

Даступнасць дашкольнай адукацыі захоўваецца за кошт развіцця шматфункцыянальнай сеткі дашкольных устаноў, укаранення новых форм арганізацыі дашкольнай адукацыі ў адпаведнасці з запытамі бацькоў.

У 3 тыс.879 ўстановах дашкольнай адукацыі (яслі, яслі-сады, дзіцячыя сады, санаторныя яслі-сады і дзіцячыя сады, спецыяльныя дашкольныя ўстановы, дашкольныя цэнтры развіцця дзіцяці) выхоўваецца 418,1 тыс. дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту. У адпаведнасці з запытамі бацькоў ва ўстановах дашкольнай адукацыі адкрыты групы на платнай аснове.

Адукацыйны працэс ва ўстановах дашкольнай адукацыі забяспечваюць 56,1 тыс. педагогаў.

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі краіны створаныя здароўезберагальныя ўмовы, дзякуючы якім назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя змяншэння колькасці дзён, прапушчаных адным дзіцём па хваробе за год.

Прымаюцца меры па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі, у тым ліку накіраванага на фарміраванне асноў бяспекі жыццядзейнасці ў выхаванцаў. Так, у 2016 годзе ажыццёўлены выпуск 18 найменняў вучэбных выданняў агульным накладам 762 735 асобнікаў (у 2015 годзе – 13 найменняў вучэбных выданняў агульным накладам 721 975 асобнікаў).