Государственный герб Республики Беларусь

Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

2022bel.jpg

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнкам А.Р. падпісаны Указ №1, згодна з якім у мэтах фарміравання аб'ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа 2022 год у Беларусі аб'яўлены Годам гістарычнай памяці.

Ураду даручана з удзелам Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе Года гістарычнай памяці.

Таксама Урад будзе каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні названага плана. Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.


Адкрыты дыстанцыйны культурна-асветніцкі марафон «Час вымяраецца памяццю»