Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Разгляд зваротаў па сутнасці, тэрміны разгляду зваротаў

• Пісьмовыя звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі разгледжаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прынятыя належныя меры па абароне, забеспячэнню рэалізацыі, аднаўленню правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўнікаў і ім накіраваны пісьмовыя адказы.

• Пісьмовыя адказы могуць не накіроўвацца заяўнікам, калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў здзейсненыя пэўныя дзеянні (выкананы работы, аказаныя паслугі) у прысутнасці заяўнікаў. Вынікі разгляду названых зваротаў па сутнасці афармляюцца з дапамогай здзяйснення заяўнікамі адпаведных запісаў на зваротах альбо ў кнізе заўваг і прапаноў, завяраюцца подпiсам заяўнікаў, або складання асобнага дакумента, які пацвярджае здзяйсненне гэтых дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг).

• Пры адсутнасці ў зваротах якіх-небудзь рэкамендацый, патрабаванняў, хадайніцтваў, паведамленняў аб парушэнні актаў заканадаўства, недахопах у рабоце арганізацый альбо пры наяўнасці ў іх толькі падзякі такія звароты прымаюцца да ведама і адказы на іх не накіроўваюцца.

• У адказах на пісьмовыя звароты аб прадастаўленні інфармацыі, апублікаванай у афіцыйных перыядычных друкаваных выданнях, іншых сродках масавай інфармацыі альбо размешчанай у адкрытым доступе на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый у глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт або на іншых дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт , сайтах іншых арганізацый, замест такой інфармацыі могуць утрымлівацца назва, дата выхаду і нумар афіцыйнага периодиче скага друкаванага выдання, іншага сродку масавай інфармацыі, у якім апублікавана запытаная інфармацыя, альбо адрас сайта ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт, на якім размешчана запытаная інфармацыя.

• Пісьмовыя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней аднаго месяца, калі іншы тэрмін не вызначаны заканадаўчымі актамі.

• У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў неабходныя здзяйсненне вызначаных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, тэрмін разгляду зваротаў можа быць прадоўжаны кіраўніцтвам міністэрства. Пры гэтым заяўнікам у тэрмін не пазней за адзін месяц з дня, наступнага за днём паступлення зваротаў, накіроўваецца пісьмовае паведамленне.

ЗВЯРТАЕМ ВАШУ УВАГУ!

Працягу тэрмінаў, вызначаных месяцамі або днямі, пачынаецца з дня, наступнага за днём рэгістрацыі звароту ў міністэрстве.