У рэжыме анлайн адбыўся паўфінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».
Сёлета ў творчых чытаннях прынялі ўдзел амаль 16 тысяч таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія чыталі свае любімыя творы на беларускай мове.
Творчыя нумары, прадстаўленыя на конкурс, адрозніваюцца багаццем вобразаў, разнастайнасцю стыляў, вылучаюцца сваёй індывідуальнасцю і адкрытасцю. Кожны ўдзельнік унікальны, поўны дзіўнай жыццёвай энергіі, таленту, дабрыні і шчырасці. У паўфінале, які прайшоў у гэтым годзе ў рэжыме анлайн, прыняло ўдзел 28 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапу конкурсу.
У фінал выйшлі пераможцы ў чатырох узроставых катэгорыях з усёй Беларусі.
Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі надалі тэме Радзімы, таксама чыталі пра дзяцінства, мову, жыццё і шчасце. Юныя чытальнікі звярнуліся да твораў У. Караткевіча, М. Багдановіча, А. Куляшова, Я. Маўра, А. Вольскага,
А. Куляшова і сучасных беларускіх аўтараў. У фінал конкурсу, які адбудзецца ў канцы жніўня 2021 года выйшлі:
Узроставая катэгорыя 1-4 класы:
Дземянчук Радзівон;
Пенской Мікалай;
Купрык Іван
Узорная студыя эстэтычнага выхавання “ОКеан”
УА «БДАЦМТ»
Алтыца Марыя
ДУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі»
Хамічонак Мілана
ДУА «Сярэдняя школа № 20 г.Барысава»
Рогалева Эліна
УА «Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў імя Яўгенія Глебава»
Буткевіч Артур
Цэнтр дададковай адукацыі ДіМ «Ранак» г.Мінск
Узроставая катэгорыя 5-6 класы
Вайцяхоўская Кіра
ДУА «Сярэдняя школа № 12 г.Віцебска імя Л.М.Філіпенкі»
Зінгер Каміла
ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Рагачова»
Гаўрыльчык Марыя
ДУА “Сярэдняя школа № 49 г.Мінска”,
Узроставая катэгорыя 7-8 класы
Астаповіч Арсеній
ДУА «Бараўлянская гімназія» Мінскага раёна
Маркава Ганна
ДУА «Сярэдняя школа № 35 г. Магілёва»
Сергіевіч Арцём
ДУА «Сярэдняя школа № 164 г.Мінска»
Узроставая катэгорыя 9-10 класы
Саковіч Ілля
ДУА «Сярэдня школа № 126 г.Мінска»
Русак Лізавета
ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Слоніма»
Роўда Андрэй
ДУА «Нарацкая сярэдняя школа №2» Мядзельскага раёна