Выберите шрифт: ArialTimes New Roman

Интервал между буквами: СтандартныйСреднийБольшой

Рэспубліканскі семінар “Інавацыйнае развіцце - стратэгічны вектар адукацыі”

Опубликовано: 17.11.2017

Звяртаючыся да ўдзльнікаў семінара, які адбыўся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, міністр адукацыі Ігар Карпенка асаблівую ўвагу звярнуў на сучасны стан і перспектывы інавацыйнага развіцця адукацыйнай сферы нашай краіны. “Адукацыя — галіна, якая развіваецца ў агульным рэчышчы інавацыйнага развіцця краіны, грамадства і дзяржавы. Патрабаванні да адукацыйных інавацый і іх тэмп пастаянна ўзрастаюць. На рэспубліканскім педагагічным савеце кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць распрацоўкі і ўкаранення ў практыку работы ўнікальных аўтарскіх методык навучання і выхавання, якія заснаваны на жыццёвых рэаліях, на ўзаемаадносінах настаўніка і вучня. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на распрацоўку аўтарскіх методык павінен быць запыт — як дзяржавы, так і грамадства. У сувязі з гэтым перш за ўсё варта сказаць пра арганізацыю адзінай інавацыйнай адукацыйнай прасторы краіны”, — сказаў міністр.000022_3A1CDB37FBE96669432581DA00300164_58797.jpg
У гэтым навучальным годзе працуюць 865 інавацыйных устаноў адукацыі, якія рэалізуюць 69 інавацыйных тэм. Вынікам работы становяцца новыя методыкі, тэхналогіі, вучэбныя і кантрольныя матэрыялы. Педагогі інавацыйных устаноў адукацыі праводзяць майстар-класы, адкрытыя ўрокі, семінары. Настаўнікі-наватары шырока прыцягваюцца да правядзення курсаў па павышэнні кваліфікацыі. Аднак выкарыстанне такіх разавых мерапрыемстваў ужо не можа лічыцца аптымальным. Сёння павінен рэалізоўвацца мэтанакіраваны пераход ад асобных праектаў да арганізацыі адзінай інавацыйнай адукацыйнай прасторы.
“Найважнейшым рэсурсам павышэння якасці інавацыйнай работы з’яўляецца ўзаемадзеянне інавацыйных адукацыйных устаноў. На вырашэнне гэтай задачы накіраваны праект “Укараненне мадэлі Рэспубліканскага інавацыйнага цэнтра як кампанента адзінай адукацыйнай прасторы”. Рэспубліканскія інавацыйныя цэнтры закліканы распаўсюджваць вопыт, які ўжо апраўдаў сябе. Цэнтры павінны стаць вытворчай пляцоўкай для павышэння кваліфікацыі педагогаў, каардынаваць развіццё інавацыйнай дзейнасці па вызначаным напрамку. Усё гэта будзе садзейнічаць аптымізацыі колькасці інавацыйных пляцовак і тым самым эканоміі дзяржаўных сродкаў”, — падкрэслшў Ігар Васільевіч.
Найважнейшым стратэгічным прыярытэтам развіцця адукацыі з’яўляецца падрыхтоўка педагагічных кадраў да работы ў новых умовах. Сучасны педагог павінен быць камунікатыўна падрыхтаваным, валодаць камп’ютарнай, прадпрымальніцкай і фінансавай пісьменнасцю. У цяперашні час распрацаваны “Прафесійна-кваліфікацыйны стандарт педагога”. Гэты дакумент павінен быць асновай падрыхтоўкі будучых і павышэння кваліфікацыі працуючых педагогаў. Па меркаванні міністра, прынцыпова важна ўзмацніць практычны складнік дадатковай адукацыі. Неацэнным рэсурсам з’яўляецца выкарыстанне вопыту лепшых педагогаў: настаўнікаў-метадыстаў, удзельнікаў конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”, стваральнікаў аўтарскіх методык і эфектыўнага вопыту.
Сярод найважнейшых прыярытэтаў развіцця інавацыйнай адукацыі — падрыхтоўка моладзі для жыцця і дзейнасці ў IT-краіне. “Інфарматызацыя сістэмы адукацыі павінна быць нацэлена на прадастаўленне электронных паслуг усім удзельнікам адукацыйнага працэсу, і ў першую чаргу — навучэнцам і іх бацькам. Штодзённасцю павінны станавіцца запатрабаваныя электронныя паслугі: электронны журнал, электронны дзённік, электронны запіс ва ўстанову адукацыі. Навучэнцы, бацькі, педагогі павінны мець пастаянны доступ да электронных адукацыйных рэсурсаў”, — лічыць міністр.
Патрабуе ўдасканалення ацэнка якасці адукацыі: “Нацыянальная сістэма ацэнкі якасці агульнай сярэдняй адукацыі прадстаўлена наступнымі кампанентамі: выпускныя экзамены ў 9 і 11 класах; маніторынг якасці агульнай сярэдняй адукацыі. У цяперашні час ажыццяўляецца распрацоўка мадэлі, крытэрыяў, паказчыкаў і метадычных рэкамендацый па развіцці нацыянальнай сістэмы ацэнкі якасці агульнай сярэдняй адукацыі з улікам міжнародных даследаванняў. Змены ў сістэме ацэнкі якасці адукацыі наспелі таксама і ў сувязі з тым, што краіна падключаецца да міжнароднай сістэмы ацэнкі якасці адукацыі PISA, падчас якой ацэньваюцца функцыянальная пісьменнасць школьнікаў у розных краінах свету і ўменне прымяняць веды на практыцы.
Асаблівая ўвага ўдзяляецца незалежнай выніковай атэстацыі вучняў на другой і трэцяй ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Створана рабочая група, у якую ўваходзяць вядучыя навукоўцы, метадысты, педагогі-практыкі, па распрацоўцы мадэлі незалежнай выніковай атэстацыі выпускнікоў базавай і сярэдняй школы, механізмаў яе рэалізацыі. Вынікі незалежнай ацэнкі адукацыйных дасягненняў вучняў будуць выкарыстоўвацца для размеркавання выпускнікоў 9 класаў па далейшых каналах атрымання адукацыі: у профільным або базавым класе сярэдняй школы, гімназіі або ліцэі, установе прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама для прыняцця эфектыўных кіраўніцкіх рашэнняў па павышэнні якасці адукацыі.
Прапрацоўваецца пытанне магчымасці сумяшчэння выпускных экзаменаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі і цэнтралізаванага тэсціравання. Акрамя таго, Міністэрствам адукацыі з улікам сусветнага вопыту разглядаецца мэтазгоднасць увядзення нездавальняючых адзнак пры атэстацыі навучэнцаў па 10-бальнай сістэме”, — адзначыў Ігар Карпенка.
На сучасным этапе развіцця грамадства асаблівая ўвага павінна быць удзелена ўзмацненню выхаваўчага патэнцыялу ўрока. У сувязі з гэтым узнікае неабходнасць распрацоўкі адпаведных метадычных рэкамендацый і дыдактычных матэрыялаў, накіраваных на рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў. “Выкананне названай задачы плануецца ў рамках галіновай навукова-тэхнічнай праграмы “Выхаванне праз навучанне” на 2018—2020 гады. Выхаваўчы і ідэалагічныя аспекты фарміравання светапогляду навучэнцаў фарміруюцца не толькі ў вучэбнай, але і пазавучэбнай дзейнасці. Работа носіць сістэмны характар на ўсіх узроўнях адукацыі. Яна накіравана на вырашэнне адзінай задачы — выхаванне грамадзяніна і патрыёта, працаўніка, адказнага сем’яніна”, — рэзюмаваў міністр.


Вольга Дубоўская для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.

Возврат к списку