Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

Насустрач адзін аднаму

Опубликовано: 25.10.2017

DSC_2811.jpg

У Міністэрстве адукацыі адбылася сустрэча першага намесніка Міністра адукацыі В.А.Богуша з дэлегацыяй Ісламскай Рэспублікі Пакістан, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Міністэрства федэральнай адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі, рэктары ўніверсітэтаў гэтай краіны. Беларускі бок прадстаўлялі супрацоўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь,кіраўнікі навучальных устаноў.

DSC_2772.jpg

— Мы рады вітаць нашых калег з Пакістана, — пачаў гутарку Вадзім Анатольевіч Богуш.— Прыемна адзначыць, што такія сустрэчы сталі ўжо традыцыйнымі, і мы рухаемся наперад у нашым супрацоўніцтве згодна тых дамоўленасцей, якія былі сфармуляваны ў рамках сустрэч кіраўнікоў нашых дзяржаў і непасрэдна нашых галіновых міністэрстваў. Я спадзяюся, што і гэты візіт дасць магчымасць нам адпрацаваць механізмы для рэалізацыі нашага ўзаемадзеяння, яшчэ больш пашырыць і ўдасканаліць супрацоўніцтва, намеціць новыя планы непасрэдна на ўзроўні навучальных устаноў Беларусі і Пакістана.
В.А.Богуш адзначыў, што супрацоўніцтва паміж краінамі ў сферы адукацыі з кожным годам набірае тэмпы. Колькасць навучальных устаноў, непасрэдна студэнтаў, выкладчыкаў, якія прыцягваюцца да ўзаемадзеяння, расце.

DSC_2804.jpg

— Гэта сапраўды паўнавартасны двухбаковы рух на сустрач адзін аднаму, — падкрэсліў Вадзім Анатольевіч.—. Так, напрыклад, у мінулым годзе мы адкрылі наш беларускі цэнтр мовы і культуры ў Пакістане, і ўжо сёння ў рамках гэтага візіту адкрываецца аналагічны культурна-моўны цэнтр на базе Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.Як бачна, мова, культура, адукацыя–гэта такія сферы, якія заўжды збліжаюць і аб’ядноўваюць народы і краіны. І мы ідзём менавіта па гэтым шляху.
DSC_2778.jpg

В.А.Богуш звярнуў увагу, што супрацоўніцтва паміж краінамі ў адукацыйнай галіне носіць шматбаковы характар. Заключаны дамоўленасці, якія дазваляюць развіваць узаемаадносіны паміж універсітэтамі ў сферы навукі і тэхнікі, падрыхтоўкі навуковых кадраў, у магістратуры і аспірантуры. Таксама ёсць шэраг папярэдніх дамоўленасцей, якія дазваляюць ажыццяўляць праекты паміж прафесарскім складам універсітэтаў і студэнтамі дзвюх краін.— Сёння трэба пашырыць нашы ўзаемаадносіны, зрабіць іх больш насычанымі і карыснымі,  — адзначыў Гулам Раза Бхаціі.— Мы наведалі БДУ, БДУІР, іншыя навучальныя ўстановы і былі прыемна ўражаны іх эфектыўнай дзейнасцю, высокім прафесіяналізмам педагогаў, актыўнасцю студэнтаў. І мы рады накіроўваць нашых выкладчыкаў і студэнтаў у вашы навучальныя ўстановы, а беларускіх калег і маладых людзей бачыць у сценах навучальных устаноў Пакістана для абмену вопытам і сваімі ведамі.Відавочна, што мы выходзім на шлях рэалізацыі новых адукацыйных і навуковых праектаў.
У працяг размовы Мухамад Рафік Тахір, саветнік па адукацыі Міністэрства федэральнай адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі Ісламскай Рэспублікі Пакістан, прапанаваў больш эфектыўна развіваць міжуніверсітэцкае супрацоўніцтва, наладжваць сувязі не толькі са сталічнымі навучальнымі установамі дзвюх краін, але і рэгіянальнымі. На сустрэчы рэктары ўніверсітэтаў Пакістана прадставілі свае навучальныя ўстановы вышэйшай адукацыі, сярод якіх былі інжынерны, жаночы і некалькі класічных універсітэтаў.

DSC_2766.jpg

Ала Клюйко для Прэс-цэнтра Мiнiстэрства адукацыi. Фота Алега Ігнатовiча.
Вернуться к списку новостей