Выберите шрифт: Arial Times New Roman

Интервал между буквами: Стандартный Средний Большой

Міжнародны дзень роднай мовы прайшоў у Беларусі

Опубликовано: 24.02.2025

Штогод у лютым з мэтай захавання мовы як культурнай спадчыны беларускага народа праводзіцца Міжнародны дзень роднай мовы. У межах свята ва ўстановх агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца тэматычныя заняткі («Які гэта цуд – мова мая родная», «Родная мова – крыніца празрыстая»), урокі-падарожжы («Роднаму слову гучаць вечна», літаратурныя гасцёўні («Мова родная – мова модная», «Роднай мовы карані»), гутаркі-віктарыны («Таямніцы беларускіх слоў», «Вернасць роднаму слову – вернасць свайму народу»), конкурсы чытачоў мастацкіх твораў, творчыя сустрэчы з навукоўцамі, пісьменнікамі, дзеячамі мастацтва і іншымі прадстаўнікамі беларускай культуры( «Вялікія майстры слова»).

19 лютага на базе Акадэміі адукацыі адбыўся заключны этап рэспубліканскага конкурсу вучнёўскіх работ даследчага характару (канферэнцыя) па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, у якім прынялі ўдзел вучні 9-11 класаў. Найбольш цікавыя тэмы даследаванняў “Лінгвістычны каментар да гаворкі вёскі Пашкі Полацкага раёна”, “Дыялектныя словы вёскі Вялікая Гаць: моўныя асаблівасці”, “Асаблівасці выкарыстання беларускай мовы ў акаўнце кампаніі АЗС «А – 100» у сацыяльнай сетцы Instagram”, “Вобраз маці ў вершах паэтаў пач. XXI ст.” і інш.


Пресс-центр Министерства образования.

Возврат к списку