Государственный герб Республики Беларусь

Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Пасяджэнне секцыі праходзіла ў дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі». У ходзе работы секцыі былі заслуханыя даклады работнікаў Інстытута інклюзіўны адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка В.А. Шынкарэнка, Т.П. Горонінай, Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта Я.А. Клешчавы, М.Л. Крывуць, А. Э. Рудневай, дырэктара сярэдняй школы № 1 г. Салігорска В.М. Каштальян і дырэктара Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Ленінскага раёна г. Мінска Т.Б. Піваварчык.

У абмеркаванні дакладаў прынялі ўдзел прадстаўнікі іншых устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, Масквы (Маскоўскі дзяржаўны гуманітарна-эканамічны універсітэт) і Казахстана (Казахскага нацыянальнага педагагічнага універсітэта імя Абая), кіраўнікі і педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі.

Праца секцыі дазволіла ўдакладніць задачы і змест падрыхтоўкі студэнтаў педагагічных спецыяльнасцяў, слухачоў павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, педагогаў устаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі да работы ва ўмовах інклюзіўны адукацыі з улікам функцыянальных абавязкаў педагогаў розных спецыяльнасцяў.

секция6-1.jpg

секция6-2.jpg

секция6-3.jpg

секция6-4.jpg

секция6-5.jpg

секция6-6.jpg

секция6-7.jpg