Государственный герб Республики Беларусь

Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

WorldSkills Belarus-2017.jpg

Рэспубліканская каманда «WorldSkills Belarus» прыняла ўдзел у Чэмпіянаце краін-членаў Еўразійскай прасторы ў рамках Фіналу V Нацыянальнага Чэмпіянату «Маладыя прафесіяналы (WorldSkills Russia)» – 2017, які прайшоў у г.Краснодар 15-19 мая 2017 года.

Рэспубліканскую каманду «WorldSkills Belarus» у складзе 35 канкурсантаў прадстаўлялі навучэнцы каледжаў, студэнты щніверсітэтаў і маладыя кваліфікаваныя рабочыя ва ўзросце да 22 гадоў з розных рэгіёнаў рэспублікі: Мінска, Гродна, Віцебска, Магілёва, Гомеля, Рагачова, Брэста, Кобрына.

WorldSkills Belarus-20171.jpg  

Удзельнікі «WorldSkills Belarus» дэманстравалі сваё прафесійнае майстэрства па 29 кампетэнцыях ў 6 сферах: «Будаўнічая сфера» (абліцоўванне пліткай; сталярная справа; цагляная кладка; вытворчасць мэблі; цясляркая справа; электрамантажныя работы; сантэхніка і ацяпленне; малярныя і дэкаратыўныя работы; сухое будаўніцтва і тынкавыя работы); «Творчыя прафесіі і мода» (тэхналогія моды; графічны дызайн); «Інфармацыйныя і камунікатыўныя тэхналогіі» (сеткавае і сістэмнае адміністраванне; зварачныя тэхналогіі; праграмныя рашэнні для бізнесу); «Вытворчыя і інжынерныя тэхналогіі» (фрэзерныя работы на станках з ЧПК; такарныя работы на станках з ЧПК; электроніка; інжынерны дызайн CAD; мехатроніка; мабільная робататэхніка); «Сацыяльныя і персанальныя паслугі» (рэстаранны сэрвіс; вэб-дызайн; кухарская справа; кандытарская справа; цырульнае мастацтва; прыкладная эстэтыка); «Абслугоўванне грамадзянскага транспарту» (кузаўны рамонт; рамонт і абслугоўванне легкавых аўтамабіляў; геадэзія).

WorldSkills Belarus-20172.jpg
Трохдзённая барацьба удзельнікаў за медалі праходзіла на 4 крытых пляцоўках і 2 адкрытых выставачных павільёнах выставачна-конгрессного комплексу «Экспаград Поўдзень» памерам у 56400 квадратных метраў. Спаборніцтвы па геадэзіі праходзілі на базе дадатковых пляцовак насупраць «Экспаграда».

Усяго ў рамках чэмпіянату прадстаўлены 109 асноўных і 4 дэманстрацыйныя кампетэнцыі, у спаборніцтвах па якіх прынялі ўдзел за 1200 студэнтаў і школьнікаў. Па некаторых кампетэнцыях конкурсныя заданні пачаліся 15 траўня, астатнія стартавалі 16 траўня і завяршыліся 18 траўня. Няпростымі аказаліся для многіх выпрабаванні, галоўнымі цяжкасцямі сталі часовыя рамкі і фізічная вынослівасць.

WorldSkills Belarus-20173.jpg

Зборная Беларусі заваявала 2 залатыя медалі па кампетэнцыяў: «Тэхналогія моды» – Вольга Кушнер, навучэнка Гродзенскага каледжа тэхнікі, тэхналогіі і дызайну; «Вытворчасць мэблі» – Іван Скорб, студэнт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, 21 сярэбраны і 6 бронзавых медалёў.

Разам з камандай на чэмпіянат прыехалі 33 эксперты, сярод якіх спецыялісты прадпрыемстваў, майстры вытворчага навучання і педагогі, якія ўвайшлі ў склад экспертнага журы для ацэньвання прафесійных навыкаў канкурсантаў. Напярэдадні чэмпіянату беларускія эксперты нароўні з 1100 экспертамі з усёй Расіі прайшлі курс павышэння кваліфікацыі і абаранілі праекты ў групах па ўзроўні для пачаткоўцаў, практыкаў і прафесіяналаў. На працягу дня эксперты ўдзельнічалі ў трэнінгах па распрацоўцы методыкі правядзення чэмпіянату. Фінальным выпрабаваннем стала абарона праектаў па складанні конкурснага задання, вызначэнні крытэрыяў ацэнкі, тэхнічнага апісання і пераліку неабходнага для спаборніцтваў абсталявання.

WorldSkills Belarus-20174.jpg

Даведачна: У фінале V Нацыянальнага чэмпіянату «Маладыя прафесіяналы» (WorldSkills Russia) 2017 – самых маштабных у Расіі спаборніцтвах прафесійнага майстэрства па стандартах WorldSkills International – у Краснадары прынялі ўдзел 1200 студэнтаў сярэдніх прафесійных адукацыйных арганізацый, у тым ліку міжнародныя канкурсанты, а таксама навучэнцы школ. У Чэмпіянаце прадстаўлены 109 кампетэнцый, дзе спаборнічалі канкурсанты з 70 рэгіёнаў Расіі. Больш за 1400 экспертаў вызначалі лепшых спецыялістаў сярод расійскіх і замежных студэнтаў і школьнікаў.

У рамках фіналу V Нацыянальнага чэмпіянату праходзіў I Чэмпіянат краін-членаў Еўразійскай прасторы. У барацьбу за ўзнагароды ў асобным медальным заліку па 31 кампетэнцыі выступілі навучэнцы і студэнты з Беларусі, Казахстана і Узбекістана. Да ацэнкі навыкаў маладых спецыялістаў далучыліся 60 экспертаў з Беларусі, Казахстана і Узбекістана.

Урачыстая цырымонія адкрыцця самых маштабных у Расіі спаборніцтваў па прафесійным майстэрстве праходзіла на адкрытай пляцоўцы выставачна-кангрэснага комплексу «Экспаград Поўдзень».

Удзельнікаў чэмпіянату віталі намеснік міністра адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі Людміла Агародова, губернатар Краснадарскага краю Веніямін Кандрацьеў, генеральны дырэктар Саюза «Маладыя прафесіяналы» (Ворлдскіллс Расія)» Роберт Уразаў. У рамках цырымоніі адкрыцця былі прэзентаваныя афіцыйныя талісманы 45-га чэмпіянату свету WorldSkills Kazan 2019: хлопчык Skillsy і дзяўчынка Smarty.

У рамках чэмпіянату «Маладыя прафесіяналы» праходзіла шырокая дзелавая праграма, у якой актыўны ўдзел прымала беларуская дэлегацыя.

16 мая прайшоў круглы стол «Развіццё руху WorldSkills на Еўразійскай прасторы» з удзелам намесніка Міністра адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі Людмілы Міхайлаўны Агародавай, генеральнага дырэктара Саюза «Маладыя прафесіяналы» (Ворлдскіллс Расія) Роберта Уразава, рэктара Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Аркадзя Ханонавіч Шкляра і больш 50 дырэктараў каледжаў з Беларусі і Казахстана. Абмяркоўваліся пытанні аб неабходнасці фарміравання новага пакалення рабочых кадраў для прамысловага комплексу, якія валодаюць навыкамі працы на сучасным абсталяванні.

Па выніках сесіі адбылося падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні па развіцці праекта Worldskills паміж Саюзам «Маладыя прафесіяналы» (Ворлдскіллс Расія) і Рэспубліканскім інстытутам прафесійнай адукацыі. Бокі аб’ядналіся для павышэння якасці прафадукацыі, укаранення ў сістэму адукацыі перадавога міжнароднага вопыту падрыхтоўкі кадраў і ўдасканалення адпаведных стандартаў. Краіны дамовіліся аб сумесным прызнанні вынікаў чэмпіянатаў і дэманстрацыйнага экзамену, аб арганізацыі сумесных збораў каманд і спаборніцтваў па высокатэхналагічных кампетэнцыях, а таксама аб рэалізацыі праграмы FutureSkills, накіраванай на прагназаванне прафесій будучыні.

9 мая на цырымоніі закрыцця чэмпіянату «Маладыя прафесіяналы» (WorldSkills Russia) у Краснадары ўдзельнікам Чэмпіянату краін-членаў Еўразійскай прасторы ўручаў узнагароды рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Аркадзь Ханонавіч Шкляр і тэхнічны дэлегат «WorldSkills Belarus» Вольга Васільеўна Дэхцярэнка. Па выніках спаборніцтваў ўсе міжнародныя канкурсанты атрымалі пашпарт кампетэнцый (SkillsPassport), які сведчыць ўзровень валодання кампетэнцыяй па стандартах WorldSkills, з указаннем колькасці набраных балаў.

Па выніках удзелу ў Чэмпіянаце «Маладыя прафесіяналы (WorldSkills Russia)» будзе канчаткова сфарміравана рэспубліканская зборная, якая прадставіць Беларусь у самым прэстыжным сусветным конкурсе прафесійнага майстэрства – 44-м Міжнародным чэмпіянаце WorldSkills International. Ён пройдзе ў кастрычніку 2017 года ў Абу-Дабі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты).

WorldSkills Belarus-20175.jpg

Далучэнне нашай краіны да сусветнага руху WorldSkills International забяспечыла магчымасць беларускай моладзі ўдзельнічаць у міжнародных чэмпіянатах прафесійнага майстэрства, у рамках якіх будучыя рабочыя і спецыялісты дэманструюць усяму свету свае прафесійныя навыкі і ўменні, зацікаўленасць у абранай прафесіі, атрымліваюць вопыт міжнародных стандартаў прафесійных кампетэнцый для павышэння якасці прафесійнага адукацыі.

Вынікі ўдзелу рэспубліканскай каманды «Worldskills Belarus ў Чэмпіянаце краін-членаў Еўразійскай прасторы

1 месца – Скорб Іван, студэнт ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» («Вытворчасць мэблі»)

Кушнер Вольга, навучэнка ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны каледж тэхнікі, тэхналогій і дызайну» («Тэхналогія моды»)

2 месца – Пісараў Дзмітрый, навучэнец філіяла «Індустрыяльна-педагагічны каледж» установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» («Абліцоўванне пліткай»)

Капуста Арцём, навучэнец ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 5 транспартнага будаўніцтва» («Сталярная справа»)

Пяткоўскі Андрэй, навучэнец ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж» («Цагляная кладка»)

Пасюцін Валянцін, навучэнец філіяла ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж» («Цяслярская справа»)

Кірыковіч Андрэй, навучэнец ўстановы адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж» («Сантэхніка і ацяпленне»)

Шмыгін Віктар, навучэнец філіяла «Індустрыяльна-педагагічны каледж» установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» («Малярныя і дэкаратыўныя работы»)

Мацкевіч Сяргей, работнік ЗАТ «Амкадор-Пінск» («Зварачныя тэхналогіі»)

Чэберачка Дзяніс, навучэнец ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж» («Праграмныя рашэнні для бізнесу»)

Янчык Эрнэст, студэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта («Фрэзерныя працы на станках з ЧПК»)

Касач Юрый, навучэнец філіяла «Каледж сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе» ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» («Такарныя працы на станках з ЧПК»)

Кузьмінаў Данііл, навучэнец філіяла ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі» «Мінскі радыётэхнічны каледж» («Электроніка»)

Букса Дзмітрый, студэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта («Інжынерны дызайн CAD»)

Заброцкі Дзмітрый, навучэнец філіяла «Каледж сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе» ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» («Мехатроніка»)

Леганькоў Дзмітрый, студэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта («Мехатроніка»)

Мацвяйчук Аляксандр, студэнт ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» ( «Мабільная робататэхніка»)

Чэслоў Андрэй, студэнт ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» («Мабільная робататэхніка»)

Буглак Яна, студэнтка ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання» («Рэстаранны сэрвіс»)

Гатальская Вераніка, навучэнка ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж" («Кухарская справа»)

Шпак Злата, навучэнка ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны прафесійны тэхналагічны каледж» («Кандытарская справа»)

Каштэлян Надзея, навучэнка ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання» («Цырульнае мастацтва»)

Васілевіч Вера, студэнтка ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка» («Прыкладная эстэтыка»)

Шчара Аляксей, студэнт ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт» ( «Рамонт і абслугоўванне легкавых аўтамабіляў»)

Мельнікаў Аляксандр, навучэнец філіяла «Гомельскі дзяржаўны дарожна-будаўнічы каледж імя Ленінскага камсамола Беларусі» ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» («Геадэзія»)

Сергачоў Аляксандр, навучэнец філіяла «Гомельскі дзяржаўны дарожна-будаўнічы каледж імя Ленінскага камсамола Беларусі» ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» («Геадэзія»)

3 месца – Краўцоў Уладзіслаў, навучэнец ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работ» («Электромонтаж»)

Краўчанка Аляксандр, навучэнец філіяла «Індустрыяльна-педагагічны каледж» ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» («Сухое будаўніцтва і тынкавыя працы»)

Хрыпко Ульяна, навучэнка ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К.Глебава» («Графічны дызайн»)

Лукашык Павел, студэнт ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» («Сеткавае і сістэмнае адміністраванне»)

Кучко Валерыя, студэнтка ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» («Вэб-дызайн»)

Зубкоў Дзмітрый, навучэнец філіяла «Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя акадэміка М.С.Высоцкого» ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» («Кузаўны рамонт»)

Віншуем нашых чэмпіёнаў і прызёраў! Жадаем дасягнення прафесійных вяршынь!