Государственный герб Республики Беларусь

Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Асноўнымі задачамі ўпраўлення з’яўляюцца:

- рэалізацыя дзяржаўнай кадравай палітыкі ў сферы адукацыі;

- ажыццяўленне эфектыўнага падбору і расстаноўкі кадраў, забеспячэнне апарата міністэрства высокакваліфікаванымі і перспектыўнымі кадрамі, здольнымі вырашаць пастаўленыя перад міністэрствам задачы;

- удасканаленне работы па падборы кіруючых кадраў дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных міністэрству (далей – падначаленыя арганізацыі), з мэтай забеспячэння іх стабільнай і эфектыўнай работы;

- стварэнне ўмоў для развіцця кадравага патэнцыялу міністэрства, павышэння іх прафесійнай кампетэнцыі;

- фарміраванне ў рамках кампетэнцыі ўпраўлення кадравага рэзерву на пасады, якія ўваходзяць у кадравы рэестр Кiраўнiка дзяржавы, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і міністэрства;

- прагназаванне патрэбы сістэмы адукацыі ў педагагічных кадрах;

- каардынацыя дзейнасці ўпраўленняў адукацыі аблвыканкамаў, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама (далей – органы кіравання адукацыяй), падпарадкаваных арганізацый па рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі ў сферы адукацыі;

- забеспячэнне захавання працоўнай дысцыпліны ў падраздзяленнях міністэрства, садзейнічанне стварэнню спрыяльнага сацыяльна-псіхалагічнага мікраклімату ў калектыве;

- удасканаленне кіравання кадрамі на аснове выкарыстання сучасных персанал-тэхналогій.

Функцыі ўпраўлення:

У адпаведнасці з ускладзенымі задачамі ўпраўленне выконвае наступныя функцыі ў сістэме адукацыі:

- аналізуе стан і прагназуе патрэбнасць сістэмы адукацыі ў педагагічных кадрах;

- узаемадзейнічае з органамі кіравання адукацыяй у вырашэнні пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ўпраўлення;

- ажыццяўляе метадычнае кіраўніцтва па пытаннях правядзення конкурсу пры замяшчэнні пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ва ўстановах вышэйшай адукацыі, атэстацыі педагагічных работнікаў, арганізацыі працы са зваротамі грамадзян;

распрацоўвае:

- праекты нарматыўных прававых актаў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ўпраўлення, у тым ліку па пытаннях атэстацыі педагагічных работнікаў, парадку правядзення конкурсу пры замяшчэнні пасад прафесарска-выкладчыцкага складу ва ўстановах вышэйшай адукацыі;

- планы мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй па педагагічных спецыяльнасцях;

- планы персанальнага размеркавання выпускнікоў педагагічных спецыяльнасцяў устаноў вышэйшай адукацыі;

- каардынуе дзейнасць і аказвае арганізацыйна-метадычную дапамогу кадравым службам падпарадкаваных арганізацый па пытаннях арганізацыі работы з кадрамі;

- арганізуе працу па прафілактыцы і папярэджанні карупцыі ў падпарадкаваных арганізацыях;

- афармляе матэрыялы на ўзнагароджанне работнікаў сістэмы адукацыі дзяржаўнымі, ўрадавымі і ведамаснымі ўзнагародамі, ажыццяўляе ўлік узнагароджаных асоб;

- афармляе дакументы па ўсталяванні пенсій за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь работнікаў сістэмы адукацыі;

у міністэрстве:

- удзельнічае ў распрацоўцы кадравай палітыкі і арганізацыі кіравання персаналам ў міністэрстве;

- ажыццяўляе падбор і расстаноўку кадраў сумесна з начальнікамі структурных падраздзяленняў міністэрства на аснове ацэнкі іх прафесійных, дзелавых і асобасных якасцяў, рыхтуе прапановы па іх службовым прасоўванні;

- вывучае і аналізуе існуючы кадравы патэнцыял міністэрства, прафесійны і ўзроставай склад кіруючых кадраў падпарадкаваных арганізацый, плануе яго развіццё з улікам перспектывы;

- афармляе рашэння міністэрства, звязаныя з прыёмам, перасоўваннем, звальненнем работнікаў, праходжаннем дзяржаўнымi служачымi дзяржаўнай службы, кантралюе іх выкананне;

- рыхтуе сумесна з начальнікамі структурных падраздзяленняў міністэрства прапановы аб прызначэнні работнікаў на вакантныя пасады і вызваленні іх ад пасад, а таксама аб заахвочванні або накладанні дысцыплінарных спагнанняў;

- арганізуе правядзенне кваліфікацыйнага экзамену для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу, садзейнічае паспяховай адаптацыі новых работнікаў у калектыве;

- вядзе асабістыя справы работгнікаў міністэрства і кіраўнікоў падпарадкаваных арганізацый, выдае службовыя пасведчанні;

- афармляе, захоўвае i выдае працоўныя кнiжкi, своечасова ўносіць у іх неабходныя запісы і змены;

- ажыццяўляе персанальны ўлік асабістага складу, выдае даведкі аб працоўнай дзейнасці;

- арганізуе правядзенне атэстацыі работнікаў апарата, Дэпартамента кантролю якасці адукацыі, кіраўнікоў падпарадкаваных арганізацый, забяспечвае метадычнае і інфармацыйнае суправаджэнне атэстацыі, аналізуе яе вынікі;

- ажыццяўляе кантроль за выкананнем дзяржаўнымi служачымi абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай;

- рыхтуе прапановы ва ўстаноўленым парадку па рэзерве кіруючых кадраў міністэрства на пасады, якія ўваходзяць у кадравы рэестр Кiраўнiка дзяржавы, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, фарміруе рэзерв кіраўнікоў структурных падраздзяленняў міністэрства, падпарадкаваных арганізацый;

- уносіць прапановы па фарміраванні дзяржаўнага заказу на перападрыхтоўку кіруючых кадраў і забяспечвае іх накіраванне на падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;

- ажыццяўляе прыём дэкларацый аб даходах і маёмасці дзяржаўных служачых і кіраўнікоў падпарадкаваных арганізацый, а таксама забяспечвае іх улік, захоўванне і арганізацыю праверкі ў адпаведнасці з заканадаўствам;

- складае графік адпачынкаў па прапановах кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў і кантралюе ход яго выканання, узгадняе адпачынкі кіраўнікоў падпарадкаваных арганізацый;

- афармляе замежныя камандзіроўкі работнікаў апарата, узгадняе камандзіраванне работнікаў апарата і кіраўнікоў падпарадкаваных арганізацый у межах рэспублікі;

- рыхтуе дакументы, неабходныя для назначэння пенсiй i дапамог, а таксама для прадстаўлення работнiкаў да ўзнагарод;

- удзельнічае ў распрацоўцы і ўдасканаленні арганізацыйнай структуры і штатнага раскладу міністэрства;

- распрацоўвае і ўносіць ва ўстаноўленым парадку прапановы па ўдасканаленні заканадаўства па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі ўпраўлення;

- візуе праекты дакументаў, якія адносяцца да кампетэнцыі ўпраўлення;

- рыхтуе інфармацыйныя матэрыялы, даведкі, справаздачы па кадравых пытаннях у адпаведнасці з указаннямі кіраўніцтва міністэрства і запытамі вышэйстаячых дзяржаўных органаў;

- вывучае, абагульняе і ўкараняе ў практыку работы з кадрамі перадавы айчынны і замежны вопыт, знаёміць кіраўнікоў падпарадкаваных арганізацый з сучаснымі метадамі і формамі работы з персаналам;

- вядзе персаніфікаваны ўлік работнікаў апарату ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання;

- вядзе справаводства па ўліку зваротаў грамадзян, якія паступаюць у міністэрства, накіроўвае іх у адпаведныя структурныя падраздзяленні міністэрства для разгляду і вырашэння, ажыццяўляе кантроль за іх разглядам;

- разглядае паступаючыя ў міністэрства звароты грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі ўпраўлення;

- сумесна з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў кантралюе выкананне правілаў унутранага працоўнага распарадку;

- афармляе ўсе віды дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці па рабоце з кадрамі;

- ажыццяўляе кантроль за ўваходнай у кіраванне і выходнай карэспандэнцыі ў сістэме аўтаматызацыі справаводства і электроннага дакументазвароту «Справа»;

- афармляе і здае ў архіў міністэрства справы ўпраўлення тэрмінаў пастаяннага i часовага захоўвання;

- ажыццяўляе іншыя функцыі па рэалізацыі задач, прадугледжаных гэтым Палажэннем.