У Міністэрстве адукацыі адбылася сустрэча Міністра адукацыі І.В.Карпенка з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства адукацыі, навукі, даследаванняў і спорту Славацкай Рэспублікі Вольгай Нахтманавай. У сустрэчы прынялі ўдзел Ёзэф Мігаш, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, іншыя афіцыйныя асобы. Міністэрства адукацыі прадстаўлялі таксама І.Л.Шыткоўская, начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва, іншыя супрацоўнікі.
І.В.Карпенка шчыра павітаў ганаровых гасцей і выказаў словы падзякі за ўвагу з боку славацкіх калег да сістэмы нацыянальнай сістэмы адукацыі нашай краіны.
--Гэта сустрэча дасць новы імпульс нашым узаемаадносінам, таму што мы даўно неабнаўлялі пагадненні па супрацоўніцтве ў сферы адукацыі і патрэбна карэкціроўка нарматыўнай прававой базы, --адзначыў Ігар Васільевіч. --Згодна новым дамоўленасцям мы выйдзем на новы віток нашага супрацоўніцтва, што паспрыяе станоўчай дынаміцы развіцця адукацыі як вашай, так і нашай краіны.
Міністр нагадаў, што сёння супрацоўніцтва Беларусі са Славацкай Рэспублікай ў сферы адукацыі ажыццяўляецца ў рамках Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж галіновымі міністэрствамі, якое датуецца 1996 годам. Акрамя таго, ажыццяўляецца супрацоўніцтва згодна 15 прамых дамоўленасцей паміж ўстановамі вышэйшай адукацыі Беларусі і Славакіі. Як бачна, нарматыўная прававая база патрабуе пашырэння і абнаўлення, згодна тым намерам, якія маюць сёння дзве краіны.
Істотным у гэтым, заявіў І.В.Карпенка, павінна быць насычэнне нашых узаемных пагадненняў новым зместам, скіраваным на інтарэсы сістэм адукацыі дзвюх краін, непасрэдна навучальных устаноў, педагогаў і навучэнцаў, каб гэта давала штуршок да новых праектаў, распрацовак, і ўрэшце прыносіла карысць дзвюм краінам.
З мэтай актуалізаваць нарматыўную прававую базу сумеснага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі беларускім бокам распрацаваны праект Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі ў сферы адукацыі.
І.В.Карпенка адзначыў, што дакумент прадугледжвае развіццё двухбаковага ўзаемадзеяння па абмену студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі, правядзення стажыровак навуковых і педагагічных работнікаў.
На сённяшні дзень згодна дамоўленасцям паміж краінамі колькасць грамадзян з Рэспублікі Славакіі, якія навучаюцца ў нашых навучальных установах, нязначная, і па словах кіраўніка нашага міністэрства,трэба гэты накірунак актуалізаваць. Найбольш цесна супрацоўнічаюць з навучальнымі ўстановамі Славацкай Рэспублікі БДУ, БДПУ ім. М.Танка, ГрДУ ім. Я.Купалы і іншыя нашы ўніверсітэты. Як адзначыў І.В.Карпенка, галіновае міністэрства нашай краіны зацікаўлена ў павышэнні эфектыўнасці міжуніверсітэцкага супрацоўніцтва і падключэння да гэтага напрамку іншых навучальных ўстаноў вышэйшай адукацыі дзвюх краін.
Міністр адукацыі засяродзіў увагу на развіцці вышэйшай адукацыі нашай краіны, падрабязна расказаў аб дзейнасці вядучых ўніверсітэтаў краіны, аб тым, як працуюць рэгіянальныя ўстановы вышэйшай адукацыі. У скарбонцы кожнага з іх напрацаваны істотны вопыт навуковай дзейнасці, які можа быць карысным для замежных калег, і наша сістэма адукацыі гатова гэтым падзяліцца.І.В.Карпенка расказаў таксама гасцям, як сёння развіваецца ў нашай краіне агульная сярэдняя, прафесійна-тэхнічная і сярэдняя спецыяльная адукацыя.
--Наша дзяржава клапоціцца аб фарміраванні працоўных рэсурсаў, здольных працаваць у інавацыйнай эканоміцы, на высокатэхналагічным абсталяванні.Мы імкнемся да таго, каб на нашу вытворчасць прыйшлі высокакваліфікаваныя рабочыя кадры, --адзначыў міністр. І.В.Карпенка расказаў аб сістэме прафесійнай адукацыі нашай краіны, аб метадычных напрацоўках, аб удасканаленні нацыянальнай сістэмы кваліфікацый, аб укараненні міжнародных стандартаў.
У сваю чаргу Вольга Нахтманава расказала аб адукацыі Славацкай Рэспублікі, аб яе дасягеннях і тых накірунках, якія будуць развівацца ў бліжэйшы час. У гэтым мяркуецца ўзмацніць сувязі з Беларуссю, з адукацыйнай сферай нашай краіны і выкарыстоўваць вопыт беларускіх калег. Улічваючы тое, што ў Славакіі сістэма прафесійнай адукацыі не столькі эфектыўная, як ў нашай краіне, Вольга Нахтманава выказала намер наладзіць супрацоўніцтва з Рэспубліканскім інстытутам прафесійнай адукацыі, каб выкарыстоўваць яго здабыткі ў гэтай сферы.