Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны

Права заявіцеляў на зварот і прадстаўніцтва заявіцеляў

Права заяўнікаў на зварот

• Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на зварот у арганізацыі шляхам падачы пісьмовых, электронных або вусных зваротаў, а таксама індывідуальным прадпрымальнікам шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.

Юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права на зварот у арганізацыі шляхам падачы пісьмовых (за выключэннем заўваг і (або) прапаноў, якія ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў), электронных або вусных зваротаў.

• Якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, прадстаўніцтвы замежных арганізацый карыстаюцца правам на зварот нароўні з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі і міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.

• Права на зварот рэалізуецца заяўнікамі добраахвотна. Ажыццяўленне заяўнікамі іх права на зварот не павінна парушаць правы, свабоды i (або) законныя інтарэсы іншых асоб.

Прадстаўніцтва заяўнікаў пры рэалізацыі права на зварот

• Грамадзяне рэалізуюць права на зварот асабіста або праз сваіх прадстаўнікоў. Асабісты ўдзел грамадзян пры падачы і разглядзе зваротаў не пазбаўляе іх права мець прадстаўнікоў, роўна як і ўдзел прадстаўнікоў не пазбаўляе грамадзян права на асабісты ўдзел пры падачы і разглядзе зваротаў.

Пісьмовыя і электронныя звароты ад імя недзеяздольных грамадзян падаюцца іх законнымі прадстаўнікамі. Вусныя звароты недзеяздольных грамадзян выкладаюцца на асабістым прыёме іх законнымі прадстаўнікамі.

Юрыдычныя асобы рэалізуюць права на зварот праз свае органы або сваіх прадстаўнікоў (далей, калі не вызначана іншае, прадстаўнік юрыдычнай асобы).

• Прадстаўнікі заяўнікаў пры падачы і разглядзе зваротаў могуць здзяйсняць дзеянні, права на ажыццяўленне якіх маюць заяўнікі, у межах прадастаўленых iм паўнамоцтваў.

• Прадстаўнікі заяўнікаў ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на падставе актаў заканадаўства, альбо актаў упаўнаважаных на тое дзяржаўных органаў, альбо даверанасці, аформленай у парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам.