Нарскін Генадзій Іванавіч
Прафесар кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны», доктар педагагічных навук, прафесар.
За шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё навукі і вышэйшай школы, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, спартсменаў высокай кваліфікацыі ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».