Выберыце шрыфт: ArialTimes New Roman

Інтэрвал паміж літарамі: СтандартныСярэдніБольшой

Агульная інфармацыя

Нацыянальная адукацыя Рэспублікі Беларусь традыцыйна з’яўляецца адной з найвышэйшых каштоўнасцей беларускага народа.

Сведчаннем дасягнутых вынікаў з’яўляюцца датэрміновае выкананне Рэспублікай Беларусь шэрагу Мэт развіцця тысячагоддзя, высокі ўзровень чалавечага развіцця, забеспячэнне палітычнай і сацыяльна-эканамічнай стабільнасці ў краіне.

Выбар курсу на стварэнне сацыяльнай дзяржавы дазволіў вызначыць дакладную стратэгію яе функцыянавання і развіцця. Пра гэта сведчаць такія макрапаказчыкі, як узровень пісьменнасці дарослага насельніцтва (99,7%), ахоп базавай, агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыяй занятага насельніцтва (98%). Па паказчыках паступлення дзяцей у пачатковую і сярэднюю школу, колькасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусь знаходзіцца на ўзроўні развітых краін Еўропы і свету. Кожны трэці жыхар рэспублікі вучыцца.

Дзяржаўная палітыка ў сферы адукацыі грунтуецца на ўмацаванні вядучых прынцыпаў развіцця беларускай школы, сярод якіх:

- дзяржаўна-грамадскі характар кіравання;

- забеспячэнне прынцыпу справядлівасці, роўнага доступу да адукацыі;

- павышэнне якасці адукацыі для кожнага.

Прыярытэтнымі таксама з’яўляюцца задачы забеспячэння функцыянальнай пісьменнасці насельніцтва за кошт развіцця сеткі ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Зараз у краіне працуюць больш за 8 тыс. устаноў адукацыі, якія прадстаўляюць усе яе ўзроўні, у якіх навучанне і выхаванне больш за 3 млн. дзяцей, навучэнцаў, студэнтаў і слухачоў забяспечваюць каля 430 тыс. работнікаў сістэмы адукацыі.

Рэспубліка Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе чалавечага развіцця па паказчыках у сферы адукацыі адносіцца да дзяржаў з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця.