МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Задачы і функцыі ўпраўлення прафесійнай адукацыі

Забеспячэнне функцыянавання і кіравання сістэмай прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ажыццяўляе ўпраўленне прафесійнай адукацыі, якое з’яўляецца структурным падраздзяленнем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Галоўнымі задачамі ўпраўлення з’яўляюцца:

  • распрацоўка і забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

  • забеспячэнне функцыянавання і кіравання сістэмай прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
  • нарматыўнае прававое забеспячэнне прафесійна-тэхнічнай і сярэдне спецыяльнай адукацыі, распрацоўка праграм развіцця прафесійна-тэхнічнай і сярэдне спецыяльнай адукацыі;
  • каардынацыя дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, упраўленняў адукацыі аблвыканкамаў, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, арганізацый па рэалізацыі функцый сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Упраўленне ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі ажыццяўляе наступныя функцыі:

  • забяспечвае арганізацыйна-практычную работу па рэалізацыі, выкананні дэкрэтаў, дырэктыў, указаў, распараджэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, распараджэнняў Прэм’ер-міністра, дзяржаўных праграм у галіне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

  • аналізуе стан і прагназуе перспектывы развіцця прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вывучае сусветныя тэндэнцыі і ўносіць прапановы для вызначэння прыярытэтных напрамкаў яе развіцця;
  • распрацоўвае праекты заканадаўчых i iншых нарматыўных прававых актаў у сферы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, праграмы развіцця прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, рыхтуе прапановы аб адмене нарматыўных прававых і іншых прававых актаў, унясенні змяненняў і дапаўненняў у нарматыўныя прававыя акты Міністэрства па пытаннях прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, абагульняе правапрымяняльную практыку і ўносіць прапановы па яе ўдасканаленні;
  • распрацоўвае арганізацыйна-практычныя меры па стварэнні ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі спрыяльных умоў і магчымасцяў для атрымання адукацыі;
  • каардынуе дзейнасць структурных падраздзяленняў міністэрства па пытаннях функцыянавання прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; арганізуе дзейнасць устаноў рэспубліканскага падпарадкавання ў частцы рэалізацыі адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» па пытаннях навукова-метадычнага забеспячэння прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, установы «Рэспубліканскі дом навучэнцаў і работнікаў прафесійнай адукацыі» па пытаннях арганізацыйнага і навукова-метадычнага забеспячэння тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
  • удзельнічае ў ўзгадненні кандыдатур на пасады кіраўнікоў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
  • узаемадзейнічае з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, упраўленнямі адукацыі аблвыканкамаў, камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама ў вырашэнні пытанняў функцыянавання прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
  • сумесна з упраўленнем кадравай палітыкі, аддзелам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, установай адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» каардынуе працу ў межах сваёй кампетэнцыі па забеспячэнні ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі педагагічнымі работнікамі , вызначэнні катэгорый, напрамкаў і зместу праграм падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, аналізуе вынікі яе правядзення;
  • сумесна з Дэпартаментам кантролю якасці адукацыі арганізуе працу па навукова-метадычным забеспячэнні прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў частцы кантролю якасці адукацыі, распрацоўвае мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне дзейнасці ўстаноў адукацыі;
  • у межах сваёй кампетэнцыі разглядае дакументы для атрымання ліцэнзіі на права ажыццяўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
  • забяспечвае падрыхтоўку абгрунтавання фінансавання заданняў на навуковыя распрацоўкі, накіраваныя на забеспячэнне развіцця прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, кантроль за выкананнем заданняў, укараненнем вынікаў навуковых распрацовак, падрыхтоўкай адпаведных справаздач, ажыццяўляе іх прыёмку, садзейнічае ўкараненню вынікаў эксперыментальнай работы ў адукацыйны працэс устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
  • забяспечвае фарміраванне кантрольных лічбаў прыёму ў падведамныя установы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
  • уносіць, па пытаннях сваёй кампетэнцыі, прапановы па стварэнні, рэарганізацыі і ліквідацыі ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
  • арганізуе распрацоўку і забяспечвае зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку адукацыйных стандартаў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, тыпавых вучэбных планаў па спецыяльнасцях і тыпавых вучэбных праграм па вучэбных прадметах, выпуск вучэбных выданняў для ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
  • сумесна з установай «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь», установай адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» распрацоўвае і рэалізуе меры па развіцці рэспубліканскай сістэмы інфарматызацыі ў сферы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
  • праводзіць працу сумесна з установай адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі», установай «Рэспубліканскі дом навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі» па планаванні, абгрунтаванні фінансавання, правядзенні і падвядзенні вынікаў рэспубліканскіх нарад, канферэнцый, семінараў, практыкумаў па пытаннях удасканалення падрыхтоўкі кадраў і развіцця прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, алімпіяд, конкурсаў прафесійнага майстэрства, аглядаў-конкурсаў, выставак-кірмашоў і іншых мерапрыемстваў па праблемах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
  • ажыццяўляе маніторынг арганізацыі харчавання навучэнцаў па адукацыйных праграмах прафесійна-тэхнічнай адукацыі ва ўстановах адукацыі ў адпаведнасці з Палажэннем аб арганізацыі харчавання і забеспячэнні харчаваннем навучэнцаў, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічную адукацыю, за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовага бюджэтаў, уносіць прапановы па яго ўдасканаленні ;
  • сумесна з упраўленнем сацыяльнай і выхаваўчай работы ўносіць прапановы па ўдасканаленні выхаваўчай работы, арганізацыі распрацоўкі і забеспячэнні рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па гэтым кірунку дзейнасці, праводзіць працу па арганізацыі фізічнага выхавання навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у тым ліку па навукова-метадычным суправаджэнні вучэбнага прадмета «Фізічная культура і здароўе»;
  • па пытаннях сваёй кампетэнцыi прымае ўдзел у планаванні выдаткаў па щтрыманні падпарадкаваных арганізацый прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, на рэалізацыю іншых функцый, ускладзеных на ўпраўленне, у вызначэнні аб’ёмаў іх фінансавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ў межах выдзеленых асігнаванняў і рэсурсаў;
  • забяспечвае рэалізацыю ўскладзеных на Міністэрства задач па супрацоўніцтве з міжнароднымі арганізацыямі, замежнымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у тым ліку па абмене тэхналогіямі навучання, праграмамі навучання, вопытам арганізацыі прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі і інш.;
  • арганізуе работу па вядзенні, штогадовай актуалізацыі (абнаўленні) камп’ютарнага банка даных адоранай моладзі з ліку вучняў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
  • разглядае ва ўстаноўленыя тэрміны па пытаннях сваёй кампетэнцыі лісты і звароты, якія паступаюць ад грамадзян, прымае неабходныя меры па ліквідацыі выяўленых недахопаў, дае тлумачэнні і рэкамендацыі па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ўпраўлення;
  • забяспечвае адзіны парадак працы з дакументамі ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі па справаводстве і архіўнай справе, якасную іх падрыхтоўку і выкананне ва ўстаноўленыя тэрміны.