Выберите шрифт: Arial Times New Roman

Интервал между буквами: Стандартный Средний Большой

Шаноўныя калегі!

Ад імя Міністэрства адукацыі віншуем вас з надыходзячым Новым годам і Калядамі!

Ужо зусім хутка 2021 год стане гісторыяй. Гісторыяй, якую мы стваралі разам. У Год народнага адзінства мы здолелі аб’яднацца, каб падняць нашу адукацыю на больш высокую прыступку. 2021 год стаў годам, калі ў галіне былі прыняты ключавыя для яе развіцця дакументы — Канцэпцыя развіцця сістэмы адукацыі Беларусі да 2030 года і законапраект “Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі”.

Мы ўпэўнены, што наступны год стане для нашай сістэмы адукацыі годам стваральнай працы, любові да сваёй прафесіі і гордасці за сваіх вучняў. Наша з вамі задача застаецца нязменнай — выхоўваць нашых дзяцей годнымі грамадзянамі, якія шануюць здабыткі нашага народу і мараць працаваць на карысць сваёй Айчыны.

Жадаем вам, дарагія калегі, моцнага здароўя, святочнага настрою, радасці ад сустрэч з роднымі і сябрамі, поспехаў у працы.

Няхай 2022 год стане для вас годам адкрыццяў і прафесійнага ўзлёту.

Са святамі!


Возврат к списку