Государственный герб Республики Беларусь

Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны
01.jpg
27-28 верасня 2018 г. у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці адбылося пасяджэнне Рэспубліканскага савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі ”Дзейнасць устаноў дашкольнай адукацыі па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы“.
У ходзе пасяджэння ўдзельнікі абмяркоўвалі пытанні арганізацыі беларускамоўнага асяроддзя ва ўстановах дашкольнай адукацыі, развіцця моўных навыкаў выхаванцаў, далучэння іх да беларускай нацыянальнай культуры, распрацоўкі навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу на беларускай мове, выкарыстання сучасных методык развіцця маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту, павышэння прафесійнага ўзроўню выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, якасці падрыхтоўкі педагагічных работнікаў для арганізацыі адукацыйнага працэсу з выхаванцамі на беларускай мове і іншыя.
З прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі ў бягучым навучальным годзе ўдзельнікаў пасяджэння азнаёміла начальнік упраўлення дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат педагагічных навук Давідовіч А.Л. 
Інфармацыю аб выніках дзейнасці органаў кіравання адукацыяй, устаноў дашкольнай адукацыі па пашырэнні магчымасцей атрымання адукацыі на беларускай мове ў 2017/2018 навучальным годзе прадставіла Грыбкоўская В.М., галоўны спецыяліст упраўлення дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Лінгвакультуралагічны аспект падрыхтоўкі педагагічных работнікаў дашкольнай адукацыі раскрыла Анцыпіровіч В.М., дэкан факультэта дашкольнай адукацыі ўстановы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка“, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
Прысутныя азнаёміліся з напрамкамі дзейнасці сістэмы дашкольнай адукацыі Быхаўскага раёна па пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы, якія агучыў начальнік аддзела па адукацыі Быхаўскага райвыканкама Бацвянкоў В.М.
Увазе ўдзельнікаў пасяджэння быў прадстаўлены вопыт работы ўстаноў дашкольнай адукацыі: загадчык яслей-сада № 116 г. Магілёва Крукоўская А.І. расказала пра фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці ў выхаванцаў праз інавацыйныя тэхналогіі, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Азярыцкаслабадскога дзіцячага сада Смалявіцкага раёна Навіцкая С.К. – пра асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання. Акцэнт на спецыфіку дзейнасці па развіцці беларускага маўлення с дзецьмі, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця, зрабіла загадчык яслей-сада № 5 ”Буслік“ г.  Быхава Бухавец С.А.
Пазнавальнай для ўдзельнікаў пасяджэння з’явілася сустрэча з пісьменнікам, членам Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, выдатнікам друку Беларусі, заслужаным журналістам Беларускага Саюза журналістаў, лаўрэатам прэміі Беларускага Саюза журналістаў Леўчанкам М.У.
Сістэмнасць работы ўстаноў дашкольнай адукацыі Магілёўскай вобласці па папулярызацыі сферы выкарыстання беларускай мовы сярод дзяцей, бацькоў, педагагічных работнікаў была наглядна прадэманстравана на выставачнай экспазіцыі ”Эфектыўныя напрамкі дзейнасці па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы”.
У рамках правядзення пасяджэння ўдзельнікі наведалі дзяржаўныя ўстановы адукацыі  ”Баркалабаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа“, ”Яслі-сад № 5 ”Буслік“ г. Быхава“.
Прысутныя таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з работай па папулярызацыі беларускай мовы ва ўстановах дашкольнай адукацыі Касцюковіцкага і Шклоўскага раёнаў вобласці.
IMG_5462 (00000003).JPG

IMG_5480.JPG

IMG_5482.JPG
У час прэзентацыі работы ў рамках узаемадзеяння з прадпрыемствам «ОАО «Быховский консервно-овощесушильный завод» намеснік дырэктара па прававой і кадравай рабоце прадпрыемства Квартальная В.П. і галоўны тэхнолаг Гладкова Н.В. азнаёмілі ўдзельнікаў пасяджэння з працэсам вытворчасці плодаагародніннай і сокавай прадукцыі для харчавання дзяцей.
У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел галоўныя спецыялісты галоўных упраўленняў адукацыі (па адукацыі) Брэсцкага, Віцебскага, Гомельскага, Магілёўскага аблвыканкамаў, якія курыруюць  пытанні дашкольнай адукацыі, члены Рэспубліканскага савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі, дэкан факультэта дашкольнай адукацыі ўстановы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Анцыпірович В.М., дэкан факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ўстановы адукацыі ”Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова“, дацэнт, кандыдат педагагічных навук Камарова І.А., загадчык кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій факультэта педагогікі і псіхалогіі ўстановы адукацыі ”Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт“, кандыдат педагагічных навук Дубешка Н.Р., іншыя зацікаўленыя.