Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

Любімая справа

Ці трэба прыкладаць вялікія намаганні і увесь час імкнуцца засвойваць новыя тэхналогіі? У кожнага з нас складаецца свая сістэма, і калі яна спрацоўвае, дык навошта гэта рабіць?

Рызыкую выказаць сцвярджэнне: калі педагог пачынае працаваць па новай тэхналогіі, ён не толькі аднаўляе арганізацыю навучання, але і у чымсці аднаўляецца сам. Перад ім, так бы мовіць, адкрываюцца новыя далягляды.

Калі я гляджу назад, у мае “учора” адносна, напрыклад, тэхналогіі актыўнага ацэньвання, я разумею, што паміж мной тады і зараз – цэлая бездань. Не, я не была дрэнным настаўнікам, заўсёды рахтавалася да ўрокаў і мне здавалася, што ўсё ў мяне добра. Мае дзеці вучылі правілы, тэмы і дыялогі, працавалі ў групах і парах, давалі вынік на алімпіядах, я ўжывала прыём лёсавання, звярталася да ўзаемнай ацэнкі і задавала пытанні, але, як аказалася, рабіла гэта, робячы не зусім патрэбныя акцэнты.

Дзякуючы тэхналогіі актыўнага ацэньвання, ў мяне “усе пазлы склаліся” і прыйшлі ў сістэму. Яна дапамагла мне як настаўніку стварыць спрыяльнае асяроддзе для маіх вучняў, стаць сапраўднай “палачкай-выручалачкай” пры выстаўленні адзнак і праверцы дасягнення пастаўленых мэт, пры самаацэнцы і ўзаемнай ацэнцы, пры ажыццяўленні зваротнай сувязі! Сістэма працуе, а значыцца, у яе ёсць “заўтра”! І доказам таго з’яўляецца тое, што зараз мае вучні і слухаць не хочуць аб тым, каб не былі агучаны мэты напачатку ўрока, амаль ніколі няма тых, хто не падрыхтаваны, і ніхто не спазняецца на ўрокі! Мае вучні зразумелі, што яны самі павінны браць на сабе адказнасць за сваё навучанне. Яны ведаюць: я заўсёды дапамагу, калі нешта не зразумела, але вынік залежыць ад іх саміх, ад таго, на колькі яны спрацуюць і будуць рухацца наперад. Аб гэтым яскрава сведчаць і дзіцячыя меркаванні і выказванні. А для нас, настаўнікаў, мне здаецца, гэта не менш каштоўнае, чым заробак, бо калі быць сумленным, то менавіта іх падзяка і пачуццё таго, што мы робім сваю справу, дапамагаючы ім арыентавацца ў жыцці, з’яўляецца для нас вельмі важным! Так што сапраўды настаўніку трэба вучыцца заўжды!

Арлова Вераніка Федараўна, настаўнік англійскай мовы Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №14 г. Мазыра», настаўнік -метадыст.