Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

Юныя навукоўцы прадставілі даследчыя праекты на рэспубліканскім конкурсе навуковых даследчых краязнаўчых работ

Опубликовано: 02.05.2019

29 – 30 красавіка 2019 года на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства прайшоў заключны этап I рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў.
У конкуре прынялі ўдзел больш за 120 навучэнцаў ўстаноў адукацыі – пераможцаў і прызёраў абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу, педагагічныя работнікі з усіх рэгіёнаў краіны і г. Мінска.
У рамках конкурсу навучэнцамі былі прадстаўлены 56 навукова-даследчых праектаў у трох секцыях «Гісторыя роднага краю», «Культурная спадчына» і «Геаграфічнае краязнаўства», накіраваных на даследаванне падзей і фактаў гісторыі малой радзімы, аб’ектаў архітэктуры, помнікаў археалогіі, этнаграфіі і фальклору, даследаванні па тапаніміі, геалогіі, клімату, гідралогіі, эканомікі, прамысловасці і інш.
Па выніках конкурсу рэспубліканскім журы, у склад якога ўвайшлі супрацоўнікі вядучых вышэйшых устаноў адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага фонду культуры, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, вызначаны пераможцы і прызёры конкурсу.

Пресс-центр Министерства образования.
Вернуться к списку новостей