Государственный герб Республики Беларусь




Министерство образования
Республики Беларусь


Образование во имя будущего страны


WorldSkills: перспектывы супрацоўнiцтва

Опубликовано: 17.10.2017

Чэмпіянат WorldSkills у Абу-Дабі наведалі Міністр прамысловасці В.М.Вовк і першы намеснік Міністра адукацыі В.А.Богуш. Кіраўнік міністэрства прамысловасці з’яўляецца сустаршынёй аргкамітэта па арганізацыі руху WorldSkills у Беларусі.Старшыня гэтага камітэта –міністр адукацыі І.В.Карпенка.
В.А.Богуш і В.М.Вовк прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіла пад эгідай WorldSkills.Тэмай абмеркавання прадстаўнічых асоб з усяго свету стала развіццё сучаснай прафесійнай адукацыі ў бліжэйшай перспектыве, як павінны ўзаемадзейнічаць заказчыкі кадраў з навучальнымі ўстановамі прафесійнай адукацыі, каб падрыхтаваць для вытворчасці такога спецыяліста, які б у поўнай меры адпавядаў сённяшнім запытам эканомікі.

IMG_1972[1].jpg

Візіт на чэмпіянат WorldSkills Міністра прамысловасці стаў пацвярджэннем зацікаўленасці работадаўцаў у высокаякаснай падрыхтоўцы кадраў, у стварэнні неабходных умоў для навучання,асабліва ў практычнай частцы.В.М.Вовк наведаў усе пляцоўкі чэмпіянату, дзе выступаюць нашы канкурсанты. Асабліва цікавіла кіраўніка галіновага міністэрства, як выступаюць канкурсанты па прафесіях прамысловасці, і якія праблемы ўзнікаюць сёння пры падрыхтоўцы на спаборніцтвы WorldSkills. Ён выказаў меркаванне, што ў гэты рух павінны больш актыўна ўключацца непасрэдна прадпрыемствы, якія б маглі матэрыяльна падтрымаць падрыхтоўку канкурсантаў на чэмпіянаты міжнароднага ўзроўню.

5.jpg

В.А.Богуш падтрымаў гэтую пазіцыю і пацвердзіў, што падрыхтоўка высокакласных кадраў для інавацыйнай эканомікі нашай краіны павінна стаць аднолькава важнай задачай як для работнікаў сістэмы прафесійнай адукацыі, так і наймальнікаў кадраў. Абодва бакі павінны стаць паўнавартаснымі партнёрамі ў важнай справе, што па сутнасці дэманструюць сёння большасць замежных краін. Беларусь ў іх ліку. Вадзім Анатольевіч з вялікім інтарэсам агледзіў рабочыя месцы нашых канкурсантаў, паназіраў за іх работай, а таксама пацікавіўся выступленнем іншых каманд.

Ала КЛЮЙКО для прэс-цэнтра Мiнiстэрства адукацыi.
Вернуться к списку новостей