Государственный герб Республики Беларусь




Министерство образования
Республики Беларусь


Образование во имя будущего страны


Выйшлі на прамую сувязь

Опубликовано: 07.08.2017

У нядзелю ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” прайшла сустрэча міністра адукацыі І.В.Карпенка з міністрам вышэйшай адукацыі і навуковых даследванняў Рэспублікі Судан прафесарам Сумая Махамед Ахмед Абукашва.У сустрэчы прынялі ўдзел першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь В.А.Богуш, прадстаўнікі упраўленняў міністэрства адукацыі, рэктар РІПА В.М.Галубоўскі,кіраўніцтва ўніверсітэтаў Рэспублікі Судан. 
Міністр адукацыі І.В.Карпенка высока ацаніў візіт дэлегацыі прадстаўнікоў сістэмы вышэйшай адукацыі і навуковых даследванняў Рэспублікі Судан і выказаў шчырыя пажаданні далейшага супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы дзвюх нашых краін. 
--Нашаму супрацоўніцтву задалі новы імпульс кіраўнікі нашых дзяржаў, падпісаўшы двухбаковае пагадненне аб цесным узаемадзеянні ў розных сферах дзейнасці, у тым ліку ў адукацыйнай і навуковай галіне, -- падкрэсліў Ігар Васільевіч Карпенка.—Таму ваш прыезд мы разглядаем як чарговы практычны крок ў супрацоўніцтве, і вельмі рады таму, што наша жаданне працаваць сумесна ў сістэме адукацыі з’яўляецца абаюдным. 
doc-4048343.jpg

І.В.Карпенка адзначыў, што наша краіна мае дастаткова багаты вопыт узаемадзеяння ў галіне вышэйшай адукацыі і навуковых даследванняў з Рэспублікай Судан. І гэта гісторыя супрацоўніцтва пачыналася яшчэ ў савецкі перыяд і плённа працягваецца сёння, у час незалежнага развіцця Рэспублікі Беларусь. За гэты доўгі перыяд супрацоўніцтва абедзве краіны дасягнулі прыкметных вынікаў рэалізацыі сумесных навукова-даследчых праектаў, у падрыхтоўцы кадраў, што прынесла пэўны плён эканомікам дзвюх краін. 

На сустрэчы выступіла міністр вышэйшай адукацыі і навуковых даследванняў Рэспублікі Судан прафесар Сумая Мохамед Ахмед Абукашва. Яна падтрымала жаданне беларускага боку супрацоўнічаць ў сферы адукацыі і выказала пажаданне аб больш цесным узаемадзеянні з установамі вышэйшай адукацыі нашай краіны. 
--Калі паміж нашымі ўніверсітэтамі будзе існаваць прамая сувязь, то мы хутчэй рэалізуем нашы планы, звязаныя з пашырэннем абмену студэнтамі і выкладчыкамі, адкрыццём сумесных факультэтаў, распрацоўкай і рэалізацыяй новых праектаў, -- адзначыла міністр.— У склад дэлегацыі мы ўключылі рэктараў вядучых універсітэтаў, каб непасрэдна на месцы яны змаглі ацаніць дзейнасць устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і зрабіць першыя крокі аб наладжванні мастоў паміж краінамі ў сферы адукацыі. 
І.В.Карпенка падтрымаў ідэю ўзаемадзяння паміж краінамі на ўзроўні універсітэтаў і стварэння адпаведнай дагаварной асновы паміж імі ў падрыхтоўцы кадраў, уключаючы і навукова-педагагічныя. 
--Нашы ўніверсітэты гатовы ўзаемадзейнічаць па многіх кірунках, у тым ліку у плане ўдасканалення падрыхтоўкі педагогаў, якія выкладаюць арабскую мову, стажыроўкі студэнтаў у вашых універсітэтах. 
Міністр адзначыў, што сёння ў сістэме адукацыі Беларусі ўзяты курс на пашырэнне пераліку спецыяльнасцей і спецыялізацый вышэйшай адукацыі, а таксама магістарскай падрыхтоўкі, дзе выкладанне вядзецца на англійскай мове. 
--Гэты накірунак адкрывае новыя перспектывы для акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў нашых краін, --адзначыў І.В.Карпенка.— І ў рамках міжуніверсітэцкіх дамоўленасцей мы можам дасягнуць добрых вынікаў у гэтым напрамку. 
doc-4048363.jpg

Міністр адукацыі нашай краіны падкрэсліў і важнасць узаемадзеяння Беларусі і Судана ў галіне навуковых даследванняў. 
Міністр Судана падтрымала ўсе прадстаўленыя беларускім бокам накірункі і выказала пажаданне стаць надзейнымі партнёрамі ў распрацоўцы новых навуковых праектаў, у абмене студэнтамі і выкладчыкамі. 
Міністр прадставіла сістэму вышэйшай адукацыі Судана, якая складаецца з 36 дзяржаўных і 15 прыватных універсітэтаў, дзе вядзецца падрыхтоўка кадраў на 102 факультэтах. Па сутнасці, падрыхтоўка вядзецца па ўсіх спецыяльнасцях, якія патрэбны эканоміцы гэтай краіны. Акрамя таго,ва УВА Судана вучацца 35 тысяч студэнтаў з іншых краін Афрыкі. 
У Судане плённа развіваецца навука, у тым ліку і студэнтцкая. Для гэтага створаны 180 навуковых цэнтраў, што пацвярджае наяўнасць добрай асновы для сумеснай навуковай дзейнасці паміж Беларуссю і Суданам. 
Абодва міністры выказалі спадзяванне, што пасля гэтай сустрэчы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Суданам напоўніцца канкрэтным зместам прамога ўзамадзення паміж універсітэтамі дзвюх краін ў сферы навуковых даследванняў і падрыхтоўкі кадраў, што стане, безумоўна, крокам ва ўзаемаадносінах паміж Беларуссю і Суданам. 
doc-4048373.jpg

Дэлегацыя Рэспублікі Судан пазнаёмілася з напрамкамі выхаваўчай работы ў сістэмы адукацыі нашай краіны і непасрэдна з дзейнасцю Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня”.

doc-4048383.jpg

Ала КЛЮЙКО для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыi.
Вернуться к списку новостей