Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

Выбар дзеля будучыні

Опубликовано: 15.11.2019

Сёння Міністр адукацыі Ігар Васільевіч Карпенка прыняў удзел у датэрміновым галасаванні на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. На выбарчы ўчастак кіраўнік ведамства прыехаў разам з сям’ёй.
Па словах Ігара Васільевіча, вызначыцца з выбарам, праграмай кандыдатаў было нескладана. Вядзецца актыўная агітацыя, інфармацыя аператыўна даносіцца да насельніцтва праз СМІ. “Для мяне як міністра адукацыі вельмі важна, якім будзе парламент, паколькі ў нас на выхадзе новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі і адпаведна з новым складам парламенту давядзецца вельмі актыўна працаваць, каб яго разгледзець і прыняць. Гэта, сапраўды, вельмі сур’ёзная работа”, — падзяліўся Ігар Васільевіч, адзначыўшы, што годны кандыдат павінен валодаць адпаведным узроўнем ведаў, дасягнуць пэўных вынікаў і ў прафесіі, і ў жыцці, быць кампетэнтным у пытаннях жыццядзейнасці як горада Мінска, так і ў цэлым дзяржавы.

Ігар ГРЭЧКА для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі. Фота Алега ІГНАТОВІЧА.
Вернуться к списку новостей