Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

У Беларусі дзейнічае эфектыўная сістэма падтрымкі маладых талентаў

Опубликовано: 04.06.2019

DSC_6007.jpg

3 чэрвеня ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбылася ўрачыстая сустрэча намесніка прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігара Петрышэнкі з навучэнцамі і студэнтамі — пераможцамі міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатамі і стыпендыятамі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў і таленавітай моладзі.
“Я шчыра рады нашай сустрэчы і ад усёй душы хачу павіншаваць з заслужанымі ўзнагародамі, якіх вы ўдастоены рашэннем савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, і спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Адзін з філосафаў сказаў, што талент — гэта крыніца, якая нясе ўсё новае і чыстае Богу. Але крыніца высахне, калі ёй няправільна карыстацца. Нашай незалежнай дзяржаве патрэбна таленавітая і адораная моладзь, і дзяржава робіць усё для таго, каб вы дастойна прадстаўлялі маладую, інтэлектуальную і творчую эліту нашай краіны. У нашай дзяржаве створана эфектыўная сістэма падтрымкі таленавітай моладзі, якая дазваляе кожнаму рэалізаваць свой патэнцыял, магчымасці, дабіцца высокіх дасягненняў і яркіх перамог. І наша сустрэча з вамі — гэта добрая нагода адзначыць вашы поспехі”, — звярнуўся да таленавітай моладзі намеснік прэм’ер-міністра.
02.jpg

У 2018 годзе вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі на міжнародных інтэлектуальных спаборніцтвах заваявалі 50 медалёў, з іх 5 залатых, 19 сярэбраных і 26 бронзавых. “Сярод уладальнікаў золата — Паліна Булаўская, Аляксей Гарахоўскі, Цімафей Фёдараў, Аляксандр Кернажыцкі. Вынікі іх удзелу ў прэстыжных сусветных навуковых форумах у галіне хіміі, біялогіі, інфарматыкі атрымалі высокую ацэнку міжнароднага журы, — адзначыў Ігар Петрышэнка. — Паспяхова выступілі на міжнародных конкурсах прадстаўнікі творчай моладзі, сярод лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі сапраўдныя віртуозы, якія ўпэўнена дэманструюць свае выканальніцкія таленты на міжнародных творчых конкурсах.
“Будзьце вартыя нашых вялікіх продкаў, якія прадэманстравалі свету беспрэцэдэнтны гераізм і стойкасць духу, што вельмі актуальна ў год 75-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — пажадаў Ігар Петрышэнка. — Будзьце вартыя вашых педагогаў, настаўнікаў і бацькоў. Гэтыя мудрыя і клапатлівыя людзі адкрываюць перад вамі дзівосны свет ведаў, укладваюць сваю душу і прафесіяналізм, радуюцца вашым дасягненням і дапамагаюць пераадольваць цяжкасці”. Ён выказаў упэўненасць, што ацэнка дзяржавай заслуг адоранай і таленавітай моладзі стане важным стымулам для далейшага ўдасканалення, а іх дасягненні і перамогі — дастойным укладам у развіццё Беларусі.
У цырымоніі ўзнагароджання ўзялі ўдзел Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Васільевіч Карпенка, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Паўлавіч Бондар.
Ігар Віктаравіч Петрышэнка і Ігар Васільевіч Карпенка падчас урачыстай цырымоніі ўзнагародзілі 43 навучэнцаў і студэнтаў, якія ў 2018 годзе сталі яркімі пераможцамі ў міжнародных інтэлектуальных турнірах і спаборніцтвах, алімпіядах па вучэбных прадметах, навукова-даследчых канферэнцыях. Маладым людзям былі ўручаны нагрудныя знакі “Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў”.
DSC_6093.jpg

Затым міністр адукацыі ўручыў Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 7 настаўнікам і выкладчыкам за шматгадовую плённую працу па развіцці інтэлектуальнай адоранасці вучняў і стварэнне ва ўстанове эфектыўнага адукацыйнага асяроддзя, якое дазваляе раскрыць творчы, вучэбна-пазнавальны і даследчы патэнцыял навучэнцаў.
У холах першага і другога паверхаў Беларускай дзяржаўнай академіі музыкі размяшчалася выстава інтэлектуальных і творчых дасягненняў лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Вольга ДУБОЎСКАЯ “Настаўніцкая газета” для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі. Фота Алега Ігнатовіча.
Вернуться к списку новостей