Министерство образования Республики Беларусь

У БДУІР адкрылі новую вучэбную лабараторыю

Опубликовано: 20.09.2018

IMG_9583.JPG

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі адкрылі сумесную лабараторыю кампаніі SK hynix memory solutions Eastern Europe і кафедры інфарматыкі факультэта камп’ютарных сісітэм і сетак. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел рэктар БДУІР Вадзім Богуш, першы віцэ-прэзідэнт кампаніі SK hynix Джейсан Лі, дырэктар кампаніі SK Hynix memory solutions Eastern Europe Ховард Крыстафер Алан і намеснік дырэктара адміністрацыі ПВТ па маркетынгу і развіццю Аляксандр Марцінкевіч.
Супрацоўніцтва факультэта і кампаніі пачалося ў 2015 годзе. SK hynix memory solutions Eastern Europe штогод удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні студэнцкай алімпіяды БДУІР у сферы ІТ BIT-Cup, падтрымлівае правядзенне конкурсаў па намінацыях, звязаных з нізкаўзроўневым праграмаваннем пад мікракантролеры, і праектаваннем на мовах Verilog і VHDL.
Мэтай стварэння такога падраздзялення стала далучэнне студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў універсітэта да даследаванняў і распрацовак у галіне праектавання сучасных NAND flash-назапашвальнікаў.
— Прыемна, што высокатэхналагічная карэйская кампанія, ацаніўшы ўсе магчымасці размяшчэння, даследчай магутнасці, вытворчых і распрацоўніцкіх кампетэнцый, для супрацоўніцтва выбрала менавіта Рэспубліку Беларусь, — адзначыў Вадзім Богуш. — Гэты выбар да многага нас абавязвае, паколькі структура патрабуе перш за ўсё высокакфаліфікаваных спецыялістаў, якія здольныя вырашаць найскладанейшыя інжынерныя задачы. Даследаванні патрабуюць незамутненага позірку, актыўнай працы і сучасных магутнасцей і магчымасцей, каб імі займацца. Кампанія SK hynix memory solutions Eastern Europe накіравана на распрацоўку высокатэхналагічных прадуктаў, і нашы інтарэсы тут супадаюць, бо аб’ядноўваецца і вучэбны працэс і навуковыя даследаванні.
Вучыцца ў лабараторыі змогуць студэнты І і ІІ ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях факультэта камп’ютарных сістэм і сетак. Дысцыпліны, якія будуць там выкладацца, накіраваныя на вывучэнне моў апісання абсталявання VHDL/Verilog, архітэктур праграміруемай логікі (FPGA) і развіццё навыкаў праектавання лічбавых прылад з іх выкарыстаннем у далейшым. Спецыялісты кампаніі SK hynix memory solutions Eastern Europe будуць курыраваць работы моладзі па курсавых, дыпломных і магістарскіх даследаваннях і праводзіць майстар-класы па напрамках дзейнасці кампаніі. Першая сустрэча ў лабараторыі запланавана на 25 верасня.
— Нам патрэбны таленавітыя спецыялісты-інжынеры з развітым крытычным і лагічным мысленнем і добрай тэарэтычнай падрыхтоўкай. Спадзяёмся, адкрыццё лабараторыі дазволіць падрыхтаваць спецыялістаў, якіх у далейшым можна будзе нанімаць у нашу кампанію. Вельмі цяжка знайсці спецыялістаў, якія гатовы прысвяціць сябе інжынернай дзейнасці NAND flash. Таму мы і хочам адкрыць сваю лабараторыю ў такім выбітным універсітэце як БДУІР. Гэта — першы крок да агульных поспехаў, — падзяліўся Джэйсан Лі.
Аляксандр Марцінкевіч падкрэсліў, што БДУІР стаў для ПВТ асноўным пастаўшчыком кадраў, звярнуў ўвагу на тое, што сёння быць проста праграмістам недастаткова.
— Канкурыраваць са светам мы можам толькі ў галіне ведаў, — выказаў думку Аляксандр Міхайлавіч. — І гэта лабараторыя не будзе рыхтаваць проста тэсціроўшчыкаў, праграмістаў і даваць веды, пабудаваныя толькі ў гэтым кірунку: яна створыць базу для правядзення сумесных навуковых даследаванняў і падрыхтуе людзей, якія ў далейшым будуць ствараць канкурэнтназдольныя ІТ.

Ірына Івашка для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі. Фота аўтара.
Вернуться к списку новостей