Министерство образования Республики Беларусь

Тэндэнцыя да адкрытага і прадуктыўнага дыялогу

Опубликовано: 30.10.2018

DSC_9765_1.jpg

У Міністэрстве адукацыі адбылася сустрэча міністра адукацыі Ігара Васільевіча Карпенкі з прадстаўнікамі Еўрапейскай камісіі на чале з кіраўніком прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын. На сустрэчы таксама прысутнічалі Богдан Здраеўскі, дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы, член Камісіі па культуры і адукацыі, кіраўнік дэлегацыі па сувязях з Беларуссю, іншыя афіцыйныя асобы. Размова вялася пра фарміраванне еўрапейскай адукацыйнай прасторы і выкананне прынцыпаў Балонскага працэсу ў сістэме вышэйшай адукацыі нашай краіны.
DSC_9767_1.jpg

Ігар Васільевіч Карпенка адзначыў, што паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам у тым ліку і ў галіне адукацыі намецілася тэндэнцыя да адкрытага і прадуктыўнага дыялогу. І гэты факт не можа не радаваць абодва бакі. Міністр заўважыў, што ў сістэме адукацыі Беларусі вядзецца актыўная работа па ўстойлівым развіцці і фарміраванні еўрапейскай адукацыйнай прасторы. Гэта дзве ключавыя тэмы, якія знаходзяцца сёння ў стадыі актыўнай рэалізацыі.
Наша краіна прымае актыўны ўдзел у тых працэсах, якія адбываюцца ў іншых еўрапейскіх краінах у сферы адукацыі, аб чым сведчыць удзел Беларусі ў форуме міністраў адукацыі па тэме фарміравання еўрапейскай адукацыйнай прасторы. Прыярытэтныя задачы, звязаныя з гэтым накірункам, унесены ў план дзянняў Міністэрства адукацы ў рамках прынцыпаў еўрапейскай адукацыйнай прасторы.
Што тычыцца фарміравання еўрапейскай адукацыйнай прасторы, выканання прынцыпаў Балонскага працэсу, міністр адукацыі адзначыў, што работа ў гэтым накірунку працягваецца і ўдасканальваецца. Нядаўна наш Урад разглядзеў даклад міністра працы і сацыяльнай абароны аб Нацыянальнай рамцы кваліфікацый. Была адобрана стратэгія яе распрацоўкі з улікам еўрапейскіх падыходаў і неабхаднасці фарміравання кадравай палітыкі ў залежнасці ад патрэбнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу нашай краіны. Гэтая пазіцыя была агучана Прэзідэнтам нашай краіны і прадтрымана на ўзроўні галіновых міністэрстваў і ведамстваў. Непасрэдна Міністэрства адукацыі правяло некалькі сумесных пасяджэнняў, калегій з іншымі галіновымі міністэрствамі па пытанні падрыхтоўкі кадраў. Акрамя таго, у новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі будзе ўзмоцнена пазіцыя, якая тычыцца ўзаемадзеяння сістэмы адукацыі з заказчыкамі кадраў. Мяркуецца правесці шэраг сустрэч і семінараў, каб выпрацаваць механізмы стварэння рамкі кваліфікацый, сугучныя з еўрапейскімі падыходамі.
— У нас вядзецца актыўная работа па практыка накіраваным навучанні студэнтаў і больш цесным узаемадзеянні з заказчыкамі кадраў, —адзначыў Ігар Васільевіч.— Аб гэтым сведчыць стварэнне кафедраў вышэйшых навучальных устаноў па некаторых спецыяльнасцях непасрэдна на вытворчасці. Цяпер галіновае міністэрства працуе над удасканаленнем выкладання сацыяльна-гуманітарнага блоку ў вышэйшых навучальных установах Беларусі.
— Наша сістэма адукацыі гатова імкліва рэагаваць на патрэбнасці ўсіх галін эканомікі і ў некаторых напрамках мы працуем нават на апярэджанне.

Ала КЛЮЙКО для прэс-цэнтра Мiнiстэрства адукацыi. Фота Алега ІГНАТОВІЧА.
Вернуться к списку новостей