Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

Сучасныя тэхналогіі інтэлектуальнай энергетыкі

Опубликовано: 25.04.2019

IMG_5564.jpg

24 красавіка на базе Рэсурснага цэнтра — ЭкаТэхнаПарк-Волма Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі ў рамках практычных заняткаў студэнты энергетычнага факультэта БНТУ праходзілі практычнае навучанне па дысцыпліне “Нетрадыцыйныя крыніцы энергіі” на сучасных вучэбных стэндах, якія поўнасцю імітуюць тэхналагічныя працэсы вытворчасці электраэнергіі з узнаўляльных крыніц энергіі: сонца, ветру і іншых.
Як паведаміў рэктар РІПА Валерый Мікалаевіч Галубоўскі, у гэты ж дзень студэнты індыйскіх універсітэтаў, якія прыбылі ў інстытут на праграму стажыроўкі па прыкладных кваліфікацыях, будуць асвойваць сучасныя тэхналогіі інтэлектуальнай энергетыкі. Гэта экспартна-арыентаваныя праграмы, якія рэалізуюцца згодна з даручэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па выніках візіта ў Індыю ў частцы развіцця супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.
Вучэбнае абсталяванне, якое ўстаноўлена ў лабараторыях рэсурснага цэнтра (вучэбныя лабараторыі — “Узнаўляльная энергетыка, электрычныя сістэмы і сеткі”, “Біяэнергетыка”, “Разумны дом”, “Асновы энергетыкі”, “Жыллёва-камунальная гаспадарка з прымяненнем узнаўляльных крыніц энергіі”), дазваляе вывучаць інтэлектуальную энергетыку, у аснове якой “Разумныя сеткі”, што кіруюцца дыстанцыйна з дапамогай праграмнага забеспячэння, якое дазваляе аптымізаваць энергаспажыванне, вывучыць тэхналогіі энергазберажэння і энергаэфектыўнасці прадпрыемстваў розных сектараў эканомікі. Гэтыя кампетэнцыі з’яўляюцца скразнымі і стратэгічна важнымі для спецыялістаў з розным узроўнем адукацыі.
“Праграма навучання студэнтаў з Індыі разлічана на 3 дні па 5 гадзін заняткаў, падчас якіх яны павінны асвоіць тры вучэбныя курсы. Навучанне праходзіць 16 студэнтаў і два выкладчыкі з прыцягненнем загадчыкаў лабараторый рэсурснага цэнтра, — адзначыў дырэктар рэсурснага цэнтра ЭкаТэхнаПарк-Волма РІПА Уладзімір Іванавіч Буцевіч. — У прыватнасці, у лабараторыі “Асновы энергетыкі” на настольных устаноўках студэнты атрымаюць асноўныя веды ў сферы ўзнаўляльнай энергетыкі, электратэхнікі, сэнсарнай тэхнікі (тэхналогіі аўтаматыкі). Навучанне заключаецца ў пакрокавым асваенні матэрыялу, які знаходзіцца ў праграмным забеспячэнні, з выкананнем практычных заданняў”.
Што тычыцца заняткаў са студэнтамі БНТУ, то з імі адпрацоўваецца мадэль сеткавага ўзаемадзеяння пры рэалізацыі адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі з выкарыстаннем рэсурсаў цэнтраў, дзе сканцэнтраваны перадавыя тэхналогіі, у тым ліку ў інтэлектуальнай энергетыцы.
Акрамя таго, магчымасці рэсурснага цэнтра РІПА дазваляюць навучаць і перанавучаць дарослых на базе існуючага лабараторнага абсталявання.

Надзея ЦЕРАХАВА для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.Фота аўтара
Вернуться к списку новостей