Министерство образования Республики Беларусь

“Шкаліяда” запрашае!

Опубликовано: 16.10.2018

DSC_5616_1.JPG

15-16 кастрычніка ў Мінску праходзіць IVэтап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда”. У іх прымаюць удзел навучэнцы 5—6 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія ўваходзяць у склад зборных каманд свайго рэгіёну. Кожная каманда складаецца з 15 хлопчыкаў і 15 дзяўчынак.
Спаборніцтвы праводзяцца на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы з мэтай папулярызацыі лёгкай атлетыкі як віду спорту сярод навучэнцаў, павелічэння колькасці дзяцей і падлеткаў, якія займаюцца лёгкай атлетыкай у гуртках і секцыях, а таксама з мэтай адбору таленавітых навучэнцаў для заняткаў у спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах. “Несумненна, цяперашнія спаборніцтвы паслужаць далейшай папулярызацыяй каралевы спорту, стануць імпульсам для фізічнага ўдасканалення, дасягнення нашымі юнымі спартсменамі высокіх вынікаў на міжнароднай арэне. Якім бы ні быў вынік спаборніцтваў, няхай ён стане для кожнага ўдзельніка стымулам для далейшага развіцця і ўдасканальвання. Упэўнены, сярод вас ёсць будучыя алімпійцы”, — адзначыў у прывітальным слове, якое было агучана падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў, міністр адукацыі Ігар Васільевіч Карпенка.
Па словах першага намесніка міністра спорту і турызму Вячаслава Віктаравіча Дурнова, у юных спартсменаў да спаборніцтваў быў няпросты шлях, ім давялося прайсці напружаны адбор, каб трапіць у каманды. “Хацелася б падзякаваць вам за любоў да спорту, да лёгкай атлетыкі. Менавіта любоў і працавітасць ствараюць цуды. Упэўнены, што многія з вас хутка заменяць нашых спартсменаў у асноўнай зборнай. Вы спаборнічаеце ў той час, калі вашы старэйшыя таварышы адстойваюць гонар нашай краіны на юнацкіх Алімпійскіх гульнях. Яны годна спраўляюцца са сваёй задачай. Ваша задача паказаць таксама высокія вынікі”, — паведаміў Вячаслаў Віктаравіч.
DSC_5662_1.JPG

Спаборніцтвы “Шкаліяды” праводзяцца ў бегу на 60 м, скачку ў даўжыню з разбегу, кіданні тэніснага мяча з месца, бегу на 800 м (хлопчыкі) і на 500 м (дзяўчынкі). Лепшыя з лепшых будуць вызначаны ў індывідуальных відах праграмы, па суме мнагабор’я, а таксама па выніках каманднай барацьбы.

Ігар ГРЭЧКА,“Настаўніцкая газета”, для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.Фота Алега ІГНАТОВІЧА.
Вернуться к списку новостей