Министерство образования Республики Беларусь

Шаноўныя калегі! Сябры!

Опубликовано: 30.12.2018

Ад імя Міністэрства адукацыі і ад сябе асабіста віншую вас з надыходзячым Новым годам.
2018 год, які вось-вось стане гісторыяй, быў для сістэмы адукацыі надзвычай плённы на падзеі і прафесійныя дасягненні.
У адыходзячым годзе мы адсвяткавалі 100-годдзе УЛКСМ, хваляваліся за нашых таленавітых навучэнцаў на шматлікіх міжнародных спаборніцтвах — інтэлектуальных, творчых, спартыўных, працоўных. А яшчэ актыўна вывучалі родны край і працавалі ў імя развіцця і росквіту сваёй малой радзімы — куточка, дзе нарадзіліся і жывём.
У Год малой радзімы ўсе ўстановы адукацыі ўключыліся ў вялікую краязнаўчую работу па вывучэнні родных мясцін, арганізоўвалі экскурсіі і падарожжы, каб нашы дзеці лепш пазнавалі свой край, Беларусь.
Дзякуй вам, калегі, за гэтую патрэбную ўсім нам, грамадству, работу, за годнае выхаванне падрастаючага пакалення. Гэтую дзейнасць важна і неабходна працягваць.
Наперадзе — новы год і новыя вяршыні, новыя гарызонты. Дазвольце падзякаваць вам за выніковую працу і пажадаць новых поспехаў у прафесійнай дзейнасці. Няхай побач з вамі заўсёды будуць калегі, сябры і аднадумцы. Няхай заўсёды хапае сіл не проста даваць урокі па прадметах, а даваць урокі жыццёвай мудрасці нашым дзецям. Поспехаў вам, міру і дабра ў вашых сем’ях і працоўных калектывах.

Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь І.В.Карпенка.
Вернуться к списку новостей