Государственный герб Республики Беларусь




Министерство образования
Республики Беларусь


Образование во имя будущего страны


Падарункі ад міністра адукацыі для 10-гадовай Рым Салім з Сірыі

Опубликовано: 01.09.2017

1 верасня Міністр адукацыі Ігар Васільевіч Карпенка павіншаваў сірыйскую дзяўчынку, якая знаходзіцца на лячэнні ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, з пачаткам навучальнага года і ўручыў ёй партфель і падарункі. 
Нагадаем, што 10-гадовая Рым Салім з Сірыі ў складзе групы па запрашэнні Прэзідэнта Беларусі прыляцела ў Беларусь для аздараўлення ў НДЦ “Зубраня”. 18 жніўня дзяцей агледзелі спецыялісты Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. У Рым Салім пасля даследавання выявілі сур’ёзныя праблемы і тэрмінова зрабілі аперацыю па выдаленні пухліны. 
Напярэдадні новага навучальнага года маленькую пацыентку ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі наведаў міністр адукацыі І.В.Карпенка і ўручыў падарункі: ляльку, прысмакі і школьны рукзак, поўны канцылярскіх прылад, размалёвак, кнігі на арабскай мове пра Беларусь, адзенне і інш. 
Размаўляючы з Рым, міністр пацікавіўся самаадчуваннем дзяўчынкі, пажадаў ёй моцнага здароўя, каб яна расла вялікай і добра вучылася. Ігар Васільевіч сказаў, што 1 верасня ўсе школьнікі і педагогі ў Беларусі адзначаюць Дзень ведаў. На жаль, Рым у гэты дзень не змагла далучыцца да сваіх аднакласнікаў. 
“І паколькі сёлета ты не змагла адпачыць у лагеры “Зубраня” разам з усімі дзецьмі, бо шмат часу правяла ў бальніцы, дамовімся, што на наступны год ты зноў прыедзеш у Беларусь на аздараўленне”, — прапанаваў міністр. 
Рым выказала падзяку кіраўніку дзяржавы Рэспублікі Беларусь за цёплы прыём, які ёй тут аказалі, за падарункі, якія яна атрымала. Дзяўчынка з радасцю пагадзілася прыехаць у Беларусь яшчэ раз. Разам з тым сказала, што ўжо вельмі засумавала па свайму дому, па бабулі (бацькі дзяўчынкі загінулі падчас ваенных дзеянняў) і марыць вярнуцца на радзіму. 
Рым Салім добра сябе адчувае і на наступным тыдні адправіцца дадому. 
.doc-4049813.jpg

Міністр адукацыі І.В Карпенка таксама павіншаваў з Днём ведаў усіх дзяцей, якія праходзяць лячэнне ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, пажадаў ім хуткага выздараўлення.

Надзея ЦЕРАХАВА для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі. Фота Алега ІГНАТОВІЧА.
Вернуться к списку новостей