Министерство образования Республики Беларусь

Новы год імчыцца

Опубликовано: 21.12.2018

DSC_2566_1.jpg

Рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” у самым разгары. Сярод адрасоў, па якіх выязджаюць прадстаўнікі арганізацый, устаноў, падпрыемстваў, ёсць і Ждановіцкая спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат, дзе вучацца дзеці з парушэннем слыху. Сюды з віншаваннямі і падарункамі прыехала намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Раіса Станіславаўна Сідарэнка.
DSC_2493_1.jpg

Атмасфера ў школе самая святочная і нават казачная — серабрысты дожджык, залатыя ўпрыгажанні, дзеці і дарослыя ў карнавальных касцюмах, бацькі выхаванцаў з тэлефонамі і фотаапаратамі ў руках. А на стэндах і сценах у файе ўстановы — творчыя работы дзяцей, з агляду якіх Раіса Станіславаўна ў суправаджэнні дырэктара ўстановы Ірыны Вітольдаўны Волчак і пачала знаёмства са школай-інтэрнатам. Навучэнцы, што і гаварыць, тут вельмі творчыя, прадстаўлялі свае работы на многіх выставах і фестывалях , напрыклад, школа ганарыцца дыпломам першай ступені, атрыманым на ХІ Рэспубліканскім фестывалі мастацкай творчасці “Вясёлкавы карагод”.
У актавай зале атмасфера не менш творчая, чым ў файе. Тут сабраліся госці, дзеці, педагогі, бацькі і , канечне, казачныя, персанажы — гномы Чырвоная шапачка, Снежная каралева, абаяльны Шэры Воўк, шкадлівая, але добрая ў душы Баба Яга, мноства іншых герояў навагодняй казкі. А галоўнымі персанажамі, зразумела, сталі, Дзед Мароз і Снягурчка, якія прынеслі малым падарункі.
DSC_2600_1.jpg

Таксама з падарункамі прыехалі да дзяцей і госці. Ад імя міністра адукацыі і ўсяго міністэрства Р.С.Сідарэнка падарыла выхаванцам Ждановіцкай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната наборы канструктараў “Лега” і салодкія падарункі. Прысмакі набыла для малых і Мінская гарадская калегія адвакатаў, а дырэктар Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства Алена Уладзіміраўна Ануфровіч падарыала выхаванцам ўстановы сертыфікт на праграму цэнтра “Навгодні цуд”.
—Дарагія дзеці, паважаныя дарослыя, — звярнулася да прысутных намеснік міністра, — вялікі вам дзякуй за тое свята, якое мы з вамі ўбачылі і адчулі! Дзякуючы вам, для мяне сёння прыйшоў Новы год — час казак, усмешак, радасці, добрых спраў і, канечне, падарункаў. Няхай ваша жыццё будзе яркім, вясёлым, салодкім, няхай вам будзе заўсёды так добра, як было сёння на гэтым свяце.
Што ж, дзяцей, якія заканчваюць вучобу ў спецыяльнай школе-інтэрнаце, і сапраўды, чакае добрая будучыня. Пра гэта можна меркаваць хаця б па апошнім выпуску школы. З 14 выпускнікоў 2017/2018 навучальнага года чацвёра працягваюць адукацыю ў Мінскім дзяржаўным каледжы электронікі, адзін хлопчык атрымлівае прафесію цырульніка (а гэта была яго запаветная мара), іншыя хлопцы і дзяўчаты працуюць. Сёння ў школе навучаюцца 94 чалавекі, як з Мінскай вобласці, так і з іншых рэгіёнаў краіны. І, калі закончаць яе, без сумненняў стануць самастойнымі, шчаслівымі, упэўненымі ў сабе людзьмі, такімі, як іх старэйшыя таварышы. Кожнаму з іх дапаможа ў гэтым школа.

Марына Хідджаз для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі. Фота Алега Ігнатовіча.
Вернуться к списку новостей