Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

На рэспубліканскім семінары-нарадзе падведзены вынікі летняй аздараўленчай кампаніі 2019 года

Опубликовано: 15.10.2019

IMG_6935.jpg

У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр адукацыі І.В.Карпенка, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Г.М.Балбатоўскі і інш. Семінар прайшоў на базе дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Світанак” у Пінскім раёне.

Падчас азнаямленчай экскурсіі па ДРАЦ “Світанак” міністр адукацыі высока ацаніў арганізацыю адукацыйнага і аздараўленчага працэсу ва ўстанове, яе матэрыяльна-тэхнічную базу. Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з цікавым вопытам работы выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі Брэстчыны.
- Піншчына невыпадкова выбрана месцам правядзення семінара-нарады, - адзначыў І.В.Карпенка. – Пінск разглядаецца ў якасці маладзёжнай сталіцы Беларусі ў 2020 годзе. Акрамя таго, рэгіянальны вопыт па розных напрамках адукацыйнай дзейнасці заслугоўвае ўвагі і распаўсюджвання. Таму практыка правядзення выязных мерапрыемстваў у рэгіёнах будзе працягнута.
Па словах міністра адукацыі, у аздараўленчых лагерах сёлета адпачылі больш за 390 тысяч дзяцей. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў за апошнія гады. Важнасць аздараўленчай кампаніі відавочная, паколькі забяспечвае карысную занятасць дзяцей, дазваляе арганізаваць іх змястоўны адпачынак.
І.В.Карпенка засяродзіў увагу на арганізацыі аздараўлення цяжкіх падлеткаў і дзяцей з нядобранадзейных сем’яў, дзейнасці ваенна-патрыятычных і абарончых летнікаў, міжнародным супрацоўніцтве і міжведамасным узаемадзеянні.
- Неабгрунтаванае перапрафіляванне загарадных аздараўленчых лагераў і пагаршэнне якасці аздараўленчай работы ў іх недапушчальныя, - падкрэсліў міністр. – Неабходна мэтанакіравана паляпшаць матэрыяльна-тэхнічную, у тым ліку спартыўную, базу выхаваўча-аздараўленчых устаноў. Асаблівая ўвага – падбору педагагічных кадраў, зместу аздараўленчых праграм і дысцыпліне. Сярод першачарговых задач – увядзенне новых форм аздараўлення дзяцей розных катэгорый.
На семінары-нарадзе былі заслуханы і прааналізаваны вынікі і арганізацыi летняй аздараўленчай кампаніі ў 2019 годзе.
Завяршылася мерапрыемства ўзнагароджаннем пераможцаў Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы аздараўленчы лагер.

Пресс-центр Министерства образования.
Вернуться к списку новостей