Государственный герб Республики Беларусь

Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны
Опубликовано: 01.09.2018

DSC_0074.JPG

Міністр адукаццыі Ігар Карпенка 1 верасня прыняў удзел ва ўрачыстай ліцнейцы, прымеркаванай да Дня ведаў у Маладзечанскім політэхнічным каледжы. Ігар Васільевіч павіншаваў навучэнцаў і выкладчыкаў з пачаткам новага навучальнага года, пажадаўшы радасці ад плённай сумеснай працы. Асобна міністр звярнуўся да першакурснікаў: “Вы зрабілі правільны выбар на карысць сучасных, запатрабаваных у нашай краіне прафесій. Каледж рыхтуе спецыялістаў для харчовай і хімічнай прамысловасці, металаапрацоўкі, будаўнічай і іншых абласцей. У гэтых сектарах эканомікі ствараюцца новыя працоўныя месцы, беларускія прадпрыемствы аснашчаюцца навейшым абсталяваннем, сучаснымі тэхналагічнымі матэрыяламі. Рэсурсы політэхнічнага каледжа ― тэхнічныя, тэхналагічныя, метадычныя ― дазваляюць рыхтаваць высокакваліфікаваныя кадры па спецыяльнасцях, якія гарантуюць запатрабаванасць на рынку працы, канкурэнтную заработную плату і выдатны старт для кар’ернага і прафесійнага росту”.
DSC_0115.JPG

Маладзечанскі політэхнічны каледж з’яўляецца рэспубліканскім рэсурсным цэнтрам. Тут вучацца ўдзельнікі і пераможцы конкурса прафесійнага майстэрства Worldskills, дзейнічае шэраг сучасных вучэбных лабараторый. Пасля святочнай лінейкі міністр і генеральны дырэктар Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі азнаёміліся з вучэбна-метадычнай базай каледжа, якая дазваляе рыхтаваць не толькі сучасных спецыялістаў, але і гібка ўдасканальваць вучэбны працэс дзеля патрэб рэальнай рыначнай эканомікі. “Мы адкрыты і гатовы працаваць з заказчыкамі кадраў”, ― падкрэсліў дырэктар каледжа Міхаіл Клокель.

Вольга ДУБОЎСКАЯ для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі. Фота аўтара.
Вернуться к списку новостей