Государственный герб Республики Беларусь




Министерство образования
Республики Беларусь


Образование во имя будущего страны


Курс - на Абу-Дабi

Опубликовано: 30.09.2017

У суботу ў Мінскай гарадской ратушы адбылася ўрачыстая сустрэча намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь В.І. Жарко, міністра адукацыі І.В. Карпенкі, намесніка старшыні Мінгарвыканкама І.В. Юркевіча з нацыянальнай камандай нашай краіны, якая прыме ўдзел у Міжнародным чэмпіянаце WorldSkills у сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Абу-Дабі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў,прадстаўнікі сістэмы адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый, навучэнская моладзь.
Нездарма гэтая ганаровая сустрэча адбылася ў знамянальным месцы –цэнтры рамёстваў і гандлю старажытнага Мінска, дзе славутыя майстры Міншчыны на працягу вякоў дэманстравалі сваё прафесійнае майстэрства і гандлявалі сваімі вырабамі.
DSC_0765_1.jpg

В.І. Жарко шчыра павітаў удзельнікаў каманды, якія праз некалькі дзён накіруюцца ў далёкую краіну – Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, дзе будуць прадстаўляюць нашу краіну. Ён падкрэсліў, што нацыянальную зборную склалі лепшыя прадстаўнікі моладзі, якія ўсвядомлена зрабілі прафесійны выбар у бок рабочай прафесіі, сваёй упартай працавітасцю і ведамі дасягаюць выдатных вынікаў, дэманструючы якасць і майстэрства ў засваенні прафесійных навыкаў.
--Вам аказаны высокі давер прадстаўляць Беларусь на сусветных форумах прафесійнага майстэрства, -- заявіў Васіль Іванавіч.—І гэта дарагога каштуе. Таму для перамогі трэба мабілізаваць усе сілы, каб дастойна прадставіць нашу краіну на міжнароднай арэне.
Сёння мы па праву ганарымся тым, што не толькі змаглі захаваць лепшыя традыцыі прафесійнай адукацыі, але прыдалі гэтаму новы, эвалюцыйны імпульс з улікам сучасных патрабаванняў, эканомікі краіны і рынку працы.
У Беларусі, як і ва ўсім свеце, вельмі запатрабаваны высокакваліфікаваныя спецыялісты. Прэзідэнтам нашай краіны пастаўлена задача ўдасканальваць і павышаць якасць адукацыі, у тым ліку і мадэрнізаваць сістэму прафесійнай адукацыі. Ад узроўню падрыхтоўкі рабочых кадраў у многім залежыць рост прамысловага патэнцыяла нашай краіны, далучэння інвестыцый у эканоміку з боку міжнарожных інвестараў. Нa сённяшні дзень з ліку занятых работнікаў у эканоміцы і сацыяльнай сферы нашай краіны кожны пяты мае прафесійна-тэхнічную адукацыю, а кожны другі -- сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю.Выпускнікам устаноў прафесійнай адукацыі гарантавана першае рабочае месца.
На Рэспубліканскім педагагічным савеце, які прайшоў у канцы жніўня, з удзелам кіраўніка дзяржавы, пытанні падрыхтоўкі кадраў, павышэння прэстыжу рабочых прафесій сталі аднымі з цэнтральных у абмеркаванні стратэгіі развіцця нацыянальнай сістэмы прафесійнай адукацыі. Сёння з боку дзяржавы падрыхтоўцы кадраў надаецца вялікая ўвага,укладваюцца істотныя дзяржаўныя сродкі, каб узровень падрыхтоўкі рабочых і спецыялістаў адпавядаў запатрабванням эканомікі і сацыяльнай сферы. Актыўна абнаўляецца вучэбна-матэрыяльная база навучальных устаноў,набываецца сучаснае абсталяванне,ствараюцца рэсурсныя цэнтры, адкрываюцца новыя прафесіі. Усе гэтыя захады дазваляюць нашай краіне паспяхова інтэгравацца ў сусветныя працэсы, адпавядаць міжнародным стандартам прафесійнай адукацыі, удзельнічаць у міжнародных конкурсах прафесійнага майстэрства.
-- Зусім хутка вы, як удзельнікі нацыянальнай зборнай, прымеце ўдзел у 44 чэмпіянаце WorldSkills, дзе будуць спаборнічаць 1200 канкурсантаў з 77 краін свету, --адзначыў віцэ-прэм’ер.--.Гэта своеасаблівыя алімпійскія гульні рабочых рэсурсаў, якія праводзяцца ў мэтах папулярызацыі і прэстыжу рабочых прафесій, удасканалення прафесійнага майстэрства. Удзел у такіх прэстыжных форумах – добрая магчымасць абмена вопытам, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва з іншымі краінамі, незабываемыя сустрэчы, і, безумоўна, вялікая адказнасць. Вы, як лепшыя прадстаўнікі прафесійнай эліты, унясеце свой пачэсны ўклад ва ўмацаванне пазітыўнага стаўлення да прафесійнай адукацыі ў маладога пакалення нашай краіны. І я ўпэўнены, што дзяржаўны сцяг -- сімвал Рэспублікі Беларусь -- будзе ў надзейных руках маладых прафесіяналаў і прыдасць вам сілы і волю да перамогі і да дасягення высокіх вынікаў.
Васіль Іванавіч перадаў дзяржаўны сцяг нацыянальнай зборнай.
У час сустрэчы сваімі ўражаннямі ад удзелу у міжнародных спаборніцтвах пад эгідай WorldSkills падзяліліся майстар вытворчага навучання Мінскага прафесійна-тэхнічнага каледжа швейнай вытворчасці Вольга Закрэўская, эксперт каманды, загадчык кафедры тэхналогііі і дызайну вырабаў з драўніны БДТУ С.В. Шацько, іншыя ўдзельнікі нацыянальнай зборнай.

DSC_0767_1.jpg

Ала КЛЮЙКО для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі. Фота Алега ІГНАТОВІЧА.
Вернуться к списку новостей