Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

Канструктыўны характар узаемадзеяння

Опубликовано: 04.06.2019

456.jpg

У Міністэрстве адукацыі адбылася сустрэча Міністра адукацыі І.В.Карпенка з дэлегацыяй кiтайскага універсітэта Цінхуа на чале з віцэ-прэзідэнтам універсітэта Ян Бінем.
--Ваш візіт з’яўляецца дастойным працягам нашага двухбаковага дыялога, які мы вялі з прадстаўніцтвам Міністэрства адукацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі, якое нядаўна наведвала нашу краіну, --адзначыў Ігар Васільевіч Карпенка на пачатку сустрэчы з кітайскімі гасцямі.
У рамках папярэдняга візіту адбылося пасяджэнне Беларуска-Кітайскай камісіі па супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, якое прайшло ў Брэсце. У ім прынялі ўдзел дэлегацыя КНР на чале з намеснікам міністра адукацыі Цянем Сюецзюнем і кіраўніцтва Міністэрства адукацыі нашай краіны.
--Мы абмяркоўвалі перспектывы супрацоўніцтва паміж краінамі ў сферы адукацыі ў рамках правядзення Года адукацыі Беларусі ў Кітаі, сярод якіх былі пытанні ўмацавання міжуніверсітэцкага партнёрства ў рэалізацыі навуковых і адукацыйных праектаў, а таксама стварэння філіяла Універсітэта Цінхуа. І вельмі прыемна, што мы так аператыўна адгукнуліся на рашэнні гэтай сустрэчы, --адзначыў І.В.Карпенка.
Міністр адукацыі нагадаў, што Рэспубліка Беларусь вельмі актыўна супрацоўнічае з Кітайскай Народнай Рэспублікай у розных галінах, у тым ліку адукацыйнай. Гэтае цеснае ўзаемадзеянне вядзецца ў рамках глабальнага стратэгічнага партнёрства, якое вызначылі кіраўнікі абедзьвюх краін. Правядзенне года адукацыі Рэспублікі Беларусь у Кітаі прыдае гэтаму супрацоўніцтву новыя грані.
--Мы разглядаем чарговы візіт кітайскай дэлегацыі, як магчымасць далейшага азнаямлення з нашай нацыянальнай сістэмай адукацыі, абмена вопытам, вызначэння новых напрамкаў узаемадзеяння, якія прынясуць карысць нашым краінам, --заявіў Ігар Васільевіч Карпенка.
Міністр адукацыі падкрэсліў, што партнёрства паміж Беларуссю і Кітаем мае трывалы фундамент. У аснове яго закладзена адпаведная нарматыўная прававая база, якая дазваляе эфектыўна развіваць дзелавыя адносіны.
Паміж універсітэтамі дзвюх краін заключана больш за 350 прамых дагавароў аб супрацоўніцтве. Гэта забяспечавае акадэмічную мабільнасць, абмен педагогамі і студэнтамі, развіццё навукова-даследчай работы. Выкладчыцкі склад універсітэтаў-партнёраў прымае ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў навуковага і акадэмічнага характару. Падпісанае нядаўна міжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, дакументаў аб навучанні і дакументаў аб вучоных ступенях адкрывае новыя перспектывы партнёрства ў сферы адукацыі паміж краінамі.
І.В.Карпенка нагадаў, што на пасяджэнні Беларуска-Кітайскай камісіі па супрацоўніцтве ў сферы адукацыі была пастаўлена задача аб садзеянні установам адукацыі па стварэнні сумесных адукацыйнных структур, дзейнасць якіх будзе скіравана на пашырэнне партнёрскіх адносін ў галіне прафесійнай адукацыі.
Ігар Васільевіч заўважыў, што ў Беларусі ёсць пэўны вопыт ў стварэнні такіх адукацыйных структур, таму ёсць упэўненасць, што гэты праект будзе паспяхова рэалізаваны.
Віцэ-прэзідэнт універсітэта Цінхуа Ян Бінь падрабязна расказаў аб сваім універсітэце, аб перспектыўных напрамках яго дзейнасці, адным з якіх з’яўляецца эфектыўнае супрацоўніцтва з беларускімі ўніверсітэтамі. Універсітэт Цінхуа –адзін з вядучых у Кітаі, які падтрымлівае цесныя кантакты з установамі адукацыі многіх краін свету, і дзе арганізаваны сумесныя адукацыйныя пляцоўкі. Вiцэ-прэзiдэнт з задавальненнем адзначыў, што такая пляцоўка будзе створана і ў Беларусі, што дазволіць вывесці супрацоўніцтва паміж краінамі ў сферы адукацыі на больш высокі ўзровень.
Кітайская дэлегацыя наведала Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк “Вялікі камень”, БДУ, БНТУ і шэраг іншых адукацыйных аб’ектаў.

Ала КЛЮЙКО для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі. Фота Алега Ігнатовіча.
Вернуться к списку новостей