Государственный герб Республики Беларусь




Министерство образования
Республики Беларусь


Образование во имя будущего страны


Канструктыўна аб важным

Опубликовано: 15.11.2021

2.jpg

Візіт у Беларусь прадстаўнікоў расійскага Нацыянальнага акрэдытацыйнага агенцтва ў сферы адукацыі завяршыўся ў Магілёве. Тут на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта адбыўся яшчэ адзін сумесны семінар па пытаннях арганізацыі дзяржаўнай акрэдытацыі ўстаноў вышэйшай адукацыі. Мерапрыемства таксама праходзіла ў рамках двухбаковага Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі РБ і Федэральнай службай па наглядзе ў сферы адукацыі і навукі РФ.

Дарэчы, месца правядзення семінара было выбрана не выпадкова. Беларуска-Расійскі ўніверсітэт – міждзяржаўная адукацыйная ўстанова. Гэта адзіная ў краіне УВА, дзе вучэбны працэс ажыццяўляецца як па беларускіх, так і па расійскіх адукацыйных праграмах.

- Зараз адбываецца трансфармацыя нацыянальнай сістэмы якасці адукацыі ў кантэксце новых падыходаў у заканадаўстве аб адукацыі. Наогул, з прыняццем праекта новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі, усю адукацыйную сферу чакаюць працэсы, звязаныя з далейшым паступальным развіццём. Змяненні прадугледжаны ў тым ліку і ў арганізацыі забеспячэння кантролю якасці адукацыі. Будзе створана новая структура, якая ажыццяўляе дзяржаўную акрэдытацыю - Нацыянальнае агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі. Мадэль агенцтва абрана аналагічна той, якая ўжо існуе ў Расіі. Гэта абумоўлена блізкасцю сістэм адукацыі дзвух дзяржаў, падабенствам падыходаў да заб­еспячэння якасці адукацыі. Галоўная мэта гэтага семінара і візіту расійскіх калег у цэлым - наладжванне плённых узаемаадносін і абмену вопытам у гэтым напрамку, - адзначыла намеснік дырэктара Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі А.Т. Зямнова.

Для кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, прафесарска-выкладчыцкага склада ўніверсітэта арганізаваная сустрэча была вельмі значнай. У ходзе канструктыўнага дыялога закраналася шмат актуальных тэм. Гутарка ішла аб новых асаблівасцях у дзяржаўнай акрэдытацыі адукацыйнай дзейнасці ў РФ, патрабаваннях федэральных дзяржаўных стандартаў вышэйшай адукацыі да рэалізацыі асноўных адукацыйных праграм, дыстанцыйных тэхналогіях ацэнкі якасці падрыхтоўкі навучэнцаў. Асаблівы акцэнт быў зроблены на алгарытмах падрыхтоўкі наву­альнай установы да дзяржаўнай акрэдытацыі адукацыйнай дзейнасці.

- У перыяд падрыхтоўкі да дзяржаўнай акрэдытацыі навучальнай установе неабходна прааналізаваць патрабаванні дзяржаўнага адукацыйнага стандарту і правесці самаабследаванне. Прааналізаваць, як выконваюцца гэтыя патрабаванні пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы. Увагу трэба надаць аналізу кадравага патэнцыялу, матэрыяльна-тэхнічных умоў, вучэ­бна-метадычнага суправаджэння. Таксама трэба падрыхтаваць студэнтаў да кантрольных работ па вучэбных дысцыплінах, якія праводзяцца з мэтай праверкі якасці падрыхтоўкі навучэнцаў. Але галоўны фактар паспяховага праходжання акрэдытацыі – якасная і сістэмная арганізацыя вучэбнага працэса ў адпаведнасці з усімі дзяржаўнымі патрабаваннямі, - расказала прарэктар па адукацыйнай дзейнасці Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук, прафесар, эксперт расійскага Нацыянальнага акрэдытацыйнага агенцтва у сферы адукацыі Л.А. Петручак.

Важным момантам па заканчэнні семінара стала дыскусія ў межах праблемнага поля, падчас якой кіраўніцтва і выкладчыкі БРУ змаглі атрымаць кампетэнтныя адказы на ўсе хвалюючыя іх пытанні. Па выніках мерапрыемства было прынята агульнае рашэнне аб прадаўжэнні ўсебаковага абмену вопытам.

Пресс-центр Министерства образования.
Вернуться к списку новостей