У пятніцу Міністэрства адукацыі нашай краіны наведала дэлегацыя з Румыніі, у склад якой увайшлі рэктары румынскіх універсітэтаў, у тым ліку рэктар ўніверсітэта “Лучыана Блага” (г.Сібіу) прафесар Іаан Бандрэа, рэктар універсітэта Трансільваніі (г. Брашау) прафесар Іаан-Васіле Абрудан. Калег з Румыніі сустракалі першы намеснік міністра адукацыі В.А. Богуш, начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі С.А. Каспяровіч, намеснік начальніка упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Г.А. Артамонаў.
На пачатку сустрэчы В.А. Богуш шчыра павітаў румынскую дэлегацыю і выказаў задавальненне яе візітам у нашу краіну, што яшчэ раз пацвярджае абаюдны намер наладжаваць цеснае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Румыніяй.
--Калі закранаць наша супрацоўніцтва непасрэдна ў сферы адукацыі, --адзначыў Вадзім Анатольевіч, --то ў гэтым накірунку мы маем вялікі патэнцыял для плённага ўзаемадзяння.
--Мяркуючы па тым, што ў склад дэлегацыі з Румыніі ўвайшлі прадстаўнікі вышэйшай адукацыі, то відавочна, што нашы калегі, як і мы, імкнуцца да ўзмацнення супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі, і непасрэдна наладжвання кантактаў паміж універсітэтамі дзвюх краін, --заявіў В.А.Богуш.- Трэба сказаць, што і беларускі бок таксама зацікаўлены ў гэтым і гатовы прадаставіць усе магчымыя рэсурсы,каб гэты накірунак паспяхова развіваўся.
На думку першага намесніка міністра адукацыі, універсітэцкае супрацоўніцтва-- спрыяльная сфера для развіцця інавацый у навуцы, у прадпрымальніцтве, для развіцця актыўнасці і мабільнасці моладзі, выкладчыцка-прафесарскага складу навучальных устаноў вышэйшай адукацыі, паміж якімі можна арганізоўваць абмен.
--У нашай краіне спектр падрыхтоўкі кадраў і спектр навуковых даследванняў, якія ў нас праводзяцца, дастаткова шырокі, --адзначыў Вадзім Анатольевіч.--Гэта гуманітарная сфера, эканоміка, сацыялогія, лінгвістыка, тэхніка-тэхналагічны, сельскагаспадарчы профілі, машынабудаванне, медыцына, хімічныя і IT-тэхналогіі. І ў кожным гэтым накірунку мы можам наладзіць кантакты для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Акрамя таго, заўважыў Вадзім Анатольевіч, цікавымі для абодвух бакоў могуць быць накірункі супрацоўніцтва, звязаныя з падрыхтоўкай педагагічных кадраў, з выкарыстаннем новых педагагічных тэхналогій. Як бачна, перад абедзьвюмя краінамі адкрываюцца шырокія гарызонты.
У далейшай размове было адзначана, што пакуль Беларусь і Румынія знаходзяцца ў пачатку супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, таму ўхвальна ініцыятыва саміх універсітэтаў.
Нарматыўная прававая база міжведамаснага ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі паміж краінамі знаходзіцца сёння ў стадыі распрацоўкі. Міністэрства адукацыі вядзе актыўную работу па ўзгадненні з румынскім бокам тэксту праекта пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Румыніі ў сферы вышэйшай і пасляўніверсітэцкай адукацыі.
--Цяпер мы актыўна працуем над пытаннем падрыхтоўкі і падпісання міжурадавага пагаднення, якое дазволіць стварыць дадатковую прававую базу для развіцця ў тым ліку і міжуніверсітэцкага супрацоўніцтва, --падкрэсліў В.А. Богуш.
Паміж ўстановамі вышэйшай адукацыі нашай краіны і аднапрофільнымі ўніверсітэтамі Румыніі заключаны 3 прамых дамоўленасці аб супрацоўніцтве.У мінулым навучальным годзе грамадзяне Румыніі вучыліся ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (2) і ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэте (1).
Як адначылі прадстаўнікі румынскай дэлегацыі, мэтай іх візіту стала наладжванне новых кантактаў з беларускімі ўніверсітэтамі. Калегі з Румыніі адзначылі, што сістэма вышэйшай адукацыі нашай краіны вельмі прывабная для набыцця вопыту і распачынання новых праектаў. Таму ў час візіту былі наведаны некаторыя ўніверсітэты Беларусі, сярод якіх Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава, Міжнародны ўніверсітэт “МИТСО” і шэраг іншых. Напрыклад, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт румынскім калегам прапанаваў супрацоўніцтва па развіцці акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў, удзел у сумесных праектах па экалогіі і ахове навакольнага асяроддзя, турызме, прамысловай тэхніцы і абсталяванні, нафтагазаперапрацоўцы, інфармацыйных тэхналогіях, лесаводстве і лясной інжынерыі, дрэваапрацоўцы, матэрыялазнаўстве, электратэхніцы.
--Наведвадваючы беларускія ўніверсітэты, мы яшчэ раз пераканаліся ў высокім узроўні падрыхтоўкі кадраў у вашай краіне, і рады выкарыстаць вашы здабыткі ў нашай сістэмы адукацыі, таму супрацоўніцтва з Беларуссю лічым вельмі карысным, --адзначылі напрыканцы сустрэчы румынскія калегі.