Министерство образования
Республики Беларусь

Образование во имя будущего страны

Беларускія спартсмены вяртаюцца з Тайбэя

Опубликовано: 29.08.2017

Удзельнікі ХХІХ Сусветнай летняй універсіяды вяртаюцца з Тайбэя на Радзіму. На працягу тыдня ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск” прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту, Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў, валанцёры з БДПУ імя Максіма Танка, БДУФК урачыста сустракаюць прадстаўнікоў беларускай каманды. У панядзелак вярнулася самая шматлікая дэлегацыя — 17 чалавек, сярод якіх двойчы “залаты” герой універсіяды плавец Ілля Шымановіч, а таксама сярэбраны прызёр у бегу на дыстанцыі 100 м з бар’ерамі Эльвіра Герман.
doc-4049523.jpg

Універсіяда не скончана, таму цалкам верагодна, што скарбонка беларускай каманды, дзе ўжо ёсць тры “золаты”, чатыры “срэбры” і дзве “бронзы”, папоўніцца яшчэ некалькімі медалямі. Як бы там ні было, ужо цяпер можна смела гаварыць пра ўдалае выступленне беларускай каманды. Нашы спартсмены паказалі высокія вынікі, годна прадставілі краіну на Сусветнай універсіядзе. Як адзначыў старшыня Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту Аляксандр Багдановіч, гэтыя спаборніцтвы па колькасці ўдзельнікаў і маштабнасці з’яўляюцца другімі пасля Алімпійскіх гульняў.
doc-4049533.jpg

Студэнцкі спорт дае магчымасць спартсменам, якім крыху не хапіла, каб трапіць у нацыянальную зборную, рэалізаваць сябе, перагледзець фармат трэніровак, удасканаліць майстэрства і ў будучым прадстаўляць краіну на Алімпійскіх гульнях. Дзяржава, профільныя міністэрствы і ведамствы робяць усё магчымае, каб узровень студэнцкага спорту ў Беларусі быў на высокім узроўні, адсюль і годныя вынікі нашых спартсменаў, — адзначыў Аляксандр Віктаравіч.
doc-4049543.jpg

Тым больш гэтыя вынікі з’яўляюцца значнымі, калі ўлічваць, што з кожнай універсіядай узровень падрыхтаванасці спартсменаў і ўзровень канкурэнцыі расце. “Шчыра, на такія высокія вынікі не разлічваў, проста працаваў, трэніраваўся ў сваім рытме. Калі фінішаваў, то чамусьці адразу падумаў, што чацвёрты, а потым гляджу на табло, а там два першыя месцы і маё прозвішча. Эмоцыі, канечне, перапаўнялі, адразу паглядзеў у бок нашых балельшчыкаў, якія горача падтрымлівалі”, — падзяліўся Ілля Шымановіч.
doc-4049553.jpg

Як паведаміў начальнік упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Аляксандр Мікалаевіч Мацюшонак, у верасні падчас Рэспубліканскай тыдня спорту і здароўя пройдзе ўрачыстае ганараванне пераможцаў і прызёраў універсіяды. А пакуль што пажадаем нашым спарстменам новых перамог, якія ўсе мы з нецярпеннем чакаем.

doc-4049513.jpg

Ігар ГРЭЧКА, “Настаўніцкая газета” для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі. Фота Алега ІГНАТОВІЧА.
Вернуться к списку новостей